Ашчадбанк паказаў, як будзе выглядаць падораны Мінску інавацыйны фантан

© Photo : пресс-служба СбербанкаАшчадбанк паказаў, як будзе выглядаць падораны Мінску інавацыйны фантан
Ашчадбанк паказаў, як будзе выглядаць падораны Мінску інавацыйны фантан - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Бруі фантана будуць ствараць эфекты бягучай дарожкі, бакавых дуг, веера, лілей, воднага экрана.

МІНСК, 19 ліп - Sputnik. Ашчадбанк паказаў, як будзе выглядаць падораны ім беларускай сталіцы мультымедыйны святломузычны фантан на вадзе. Плануецца, што яго запусцяць у ліпені 2020 года.

Па праекце, з якім азнаёміўся карэспандэнт РІА "Новости", інавацыйны фантан будзе мець форму прамавугольніка памерам 90 на 16 метраў і складацца са 199 бруй вышынёй да 30 метраў. Бруі будуць ствараць эфекты бягучай дарожкі, бакавых дуг, веера, лілей, воднага экрана.

Комплекс будзе абсталяваны відэа-лазернай устаноўкай для праецыравання малюнкаў на водны экран, на якім грамадзяне Беларусі змогуць паглядзець водныя, светлавыя і музычныя шоу, а таксама адукацыйныя праграмы для дзяцей і дарослых.

© Photo : пресс-служба СбербанкаТак будзе выглядаць інавацыйны фантан, які Ашчадбанк падарыў Мінску
Ашчадбанк паказаў, як будзе выглядаць падораны Мінску інавацыйны фантан - Sputnik Беларусь
Так будзе выглядаць інавацыйны фантан, які Ашчадбанк падарыў Мінску

Фантан будзе пабудаваны на набярэжнай ракі Свіслач у скверы імя Янкі Купалы.

У Ашчадбанку адзначылі, што дадзены падарунак гораду і яго жыхарам - падзяка за доўгія гады плённай працы банка на тэрыторыі Беларусі. Плануецца, што фантан запрацуе да Дня Незалежнасці рэспублікі, які адзначаецца 3 ліпеня.

Стужка навiн
0