МІНСК, 19 ліп - Spuntik. Расейскія ўлады прапрацоўваюць магчымасць выдзялення дадатковых бюджэтных месцаў у ВНУ для беларусаў, паведаміў у чацвер на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Прэзідэнты Беларусі і Расіі прынялі ў чацвер удзел у пленарным пасяджэнні Форуму рэгіёнаў. Як адзначыў у сваім выступе расейскі лідар, у краін ёсць перадумовы для стварэння адзінай гуманітарнай прасторы. Пашыраць супрацоўніцтва Мінск і Масква плануюць і ў адукацыі.
"З расійскага боку прапрацоўваецца магчымасць выдзялення дадатковых бюджэтных месцаў для грамадзян Беларусі ў нашых універсітэтах", - адзначыў Пуцін.
Расійскі лідар дадаў, што ў расійскіх ВНУ на бюджэце сёння навучаюцца каля чатырох тысяч беларусаў.
Акрамя таго, па словах прэзідэнта РФ, ужо з наступнага года плануецца праводзіць у Мінску Адзіны дзяржаўны экзамен (АДЭ) для жадаючых паступаць у расійскія ВНУ. У будучыні не выключана і распаўсюджванне падобнай практыкі і на іншыя гарады, адзначыў ён.