Пайшоў з жыцця артыст Купалаўскага тэатра Аўгуст Мілаванаў

© Photo : НАТ им. Я. КупалыАўгуст Мілаванаў
Аўгуст Мілаванаў  - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Развітанне з народным артыстам Беларусі адбудзецца на галоўнай сцэне тэатра - пра час і дату адміністрацыя Купалаўскага паабяцала паведаміць пазней.

МІНСК, 19 ліп - Sputnik. Не стала народнага артыста Беларусі Аўгуста Мілаванава, які доўгія гады служыў у Нацыянальным Купалаўскім тэатры. Ён памёр у пятніцу, паведамляецца на старонцы Купалаўскага ў Facebook.

"19 ліпеня 2019 не стала нашага калегі, сябра, натхняльніка, настаўніка і надзвычай моцнага артыста Аўгуста Лазаравіча Мілаванава. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы глыбока смуткуе ў сувязі са стратай выдатнага чалавека і выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім", - гаворыцца ў паведамленні тэатра.

Мілаванаў нарадзіўся ў 1937 годзе ў расійскім Валгаградзе, які тады называўся Сталінград. Працаваў у Валгаградскім абласным тэатры імя М. Горкага, затым пераехаў у Беларусь - служыў спачатку ў Беларускім дзяржаўным драмтэатры імя Коласа ў Віцебску, але затым перабраўся ў Мінск, у Купалаўскі. Іграў у спектаклях "Што той салдат, што гэты", "Святая святых", "Забыцца на Герастрата", "Памінальная малітва" і многіх іншых. У нейкі момант прыняў для сябе няпростае рашэнне спыніцца і сысці са сцэны.

© Photo : НАТ им.Я КупалыАўгуст Мілаванаў у ролі Цяўе-малочніка на сцэне Купалаўскага тэатра
Пайшоў з жыцця артыст Купалаўскага тэатра Аўгуст Мілаванаў - Sputnik Беларусь
Аўгуст Мілаванаў у ролі Цяўе-малочніка на сцэне Купалаўскага тэатра

"Калі на сцэне пажылы акцёр, ты ўвесь час глядзіш: ці дойдзе ён да крэсла, ці павернецца ў патрэбны бок, ці скажа правільную рэпліку. Гэта ўжо не тэатр. Бывалі выпадкі, калі кажаш партнёру тэкст, а ён раптам пачынае адказваць табе словамі з іншага акту. І ты не ведаеш што рабіць, а глядач дзіўным чынам усе гэтыя моманты адчувае, адразу насцярожваецца. Калі я два разы ўпаў у спектаклі "Памінальная малітва", а потым яшчэ здарыўся мікраінсульт, то сказаў сабе: усё, хопіць", - распавядаў Мілаванаў у юбілейным інтэрв'ю з нагоды свайго 80-годдзя журналістам газеты "СБ. Беларусь сегодня".

Калі пачынаеш берагчыся, не будзе аддачы, казаў ён. Гэта несумленна ў адносінах да гледача.

Мілаванаў народны артыст Беларусі і лаўрэат Дзяржпрэміі Беларусі. У ліпені народнаму артысту споўнілася 82 гады.

Развітанне з Аўгустам Мілаванавым адбудзецца на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра. Пра час пачатку грамадзянскай паніхіды ў тэатры абяцалі паведаміць пазней.

Стужка навiн
0