Відэа

Пісьменнікі Жвалеўскі і Пастэрнак аб новай кнізе, спектаклі і "стагоддзi на дваіх"

Падпісацца
Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак распавялі Sputnik, як можа быць створаны спектакль паводле аповесці "Праўдзівая гісторыя Дзеда Мароза", чаму падарункавыя выданні каштуюць нармальныя грошы, калі чытачы ўбачаць новую кнігу і як аўтары будуць адзначаць "стогадовы юбілей на дваіх".

00:20 - чаму аўтарскі дуэт Жвалеўскі-Пастэрнак вельмі рэдка з'яўляецца на інтэрв'ю асобна адзін ад аднаго;

01:40 - аб "Праўдзівай гісторыі Дзеда Мароза": чаму падарункавае выданне каштуе больш за 100 рублёў, як стваралася кніга і ілюстрацыі да яе і ці можна па ёй вывучаць гісторыю, як пра тое пішуць у водгуках;

06:30 - аб тэатральных пастаноўках па кнігах Жвалеўскага і Пастэрнак: рэжысёр Аляксандр Баркар, які паставіў па сюжэтах аўтараў два спектаклі, прапануе стварыць спектакль па "Праўдзівай гісторыі Дзеда Мароза";

08:45 - які тэатр можа зацікавіцца пастаноўкай і як атрымалася ў кнізе паказаць і чароўную казку, і ненадакучліва распавесці гісторыю Расіі за апошнія 100 з невялікім гадоў;

12:43 - "мы выраслі на вашых кнігах": як аўтары ўспрымаюць каментары сваіх чытачоў ва ўзросце 30+;

14:30 - пра фільм "М + Ж": чаму экранізацыя не мае амаль ніякага дачынення да кнігі, у чым розніца тэатральнай пастаноўкі і кіно па кнізе і як гледачы часам зусім нечакана інтэрпрэтуюць убачанае;

19:40 - "ён заўсёды падманвае чаканні": як рэжысёр Аляксандр Баркар умее здзіўляць і адчувае падлеткавую аўдыторыю і як самі падлеткі ўспрымаюць герояў, вядомых ім са школьнага курсу літаратуры, у версіі рэжысёра-пастаноўшчыка;

25:30 - пра што можа атрымацца спектакль "Праўдзівая гісторыі Дзеда Мароза" і чаму гэтая пастаноўка ўсё ж такі чакаецца ў пераднавагодні перыяд;

27:20 - чаму пісьменнікі выкладваюць у адкрыты доступ кнігу, над якой зараз працуюць, якія водгукі па ёй атрымліваюць і як выкарыстоўваюць у працы крытычныя заўвагі чытачоў;

33:00 - аб прыкладзе кнігі "Сіямцы", у якой аўтарам з-за шквалу водгукаў прыйшлося змякчаць апісаную там сітуацыю (кніга, дарэчы, хутка выйдзе на беларускай мове);

38:50 - калі чакаць выданне новай кнігі і як аўтары збіраюцца адзначыць сваё "стагоддзе на дваіх".

Поўную версію гутаркі з пісьменнікамі Андрэем Жвалеўскім і Яўгеніяй Пастарнак глядзіце ў відэатрансляцыі.

Стужка навiн
0