У панядзелак у Беларусі чакаюцца навальніцы і шквалісты вецер

© Sputnik / Мария АмелинаУ панядзелак у Беларусі чакаюцца навальніцы і шквалісты вецер
У панядзелак у Беларусі чакаюцца навальніцы і шквалісты вецер - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На пачатак тыдня Белгідрамет абвясціў у краіне аранжавы ўзровень небяспекі.

МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў панядзелак у Беларусі, чакаюцца навальніцы і шквалісты вецер, распавялі ў Белгідрамеце.

Ужо сёння ноччу па заходняй палове, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуюцца дажджы і навальніцы. Акрамя гэтага, месцамі пройдуць моцныя ліўні.

Што тычыцца ветру, то ён будзе паўднёвым з пераходам на заходні ўмераны. Пры навальніцах чакаецца шквалістае ўзмацненне парывамі да 15-20 метраў у секунду.

У беларускай сталіцы раніцай і днём у панядзелак таксама будзе навальніца, месцамі па горадзе чакаюцца моцныя ліўні. Уначы слупок тэрмометра апусціцца да +12..+18°С, а днём пакажа да +24°С цяпла.

Стужка навiн
0