Беларусаў чакаюць новыя змены ў Працоўным кодэксе

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛюдзі на вуліцах горада
Людзі на вуліцах горада - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цяпер праца на "ўдалёнцы" будзе рэгулявацца законам, а ў выпадку нараджэння дзіцяці бацька зможа сысці ў адпачынак на два тыдні. Чаго яшчэ чакаць працавітым грамадзянам, разбіраўся Sputnik.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў у аўторак закон "Аб змяненні законаў", які ўносіць змяненні ў Працоўны кодэкс, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Сям'я, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Касцевіч: сямейны капітал могуць размарозіць у Беларусі датэрмінова

Улады матывуюць сваё рашэнне жаданнем стварыць умовы для "эфектыўнай і гнуткай занятасці" беларусаў, а таксама клопатам аб пашырэнні іх сацыяльна-працоўных гарантый.

Суцэльныя паслабленні

Цяпер у Беларусі будзе рэгулявацца парадак часовага пераводу супрацоўніка на іншую працу і нават да іншага наймальніка.

Яшчэ адной навацыяй стала ўстанаўленне выхадной дапамогі на ўзроўні аднаго сярэднямесячнага заробку, але атрымаць яго можна будзе толькі ў тым выпадку, калі вы звольніліся з-за "ўстанаўлення няпоўнага працоўнага часу (менш за палову нормы)".

У выпадку, калі ваш працадаўца захоча істотна змяніць умовы працы, яму прыйдзецца папярэдзіць пра гэта за цэлы месяц. Дарэчы, дзякуючы зменам беларусы атрымаюць магчымасць працаваць па сумяшчальніцтве поўны працоўны дзень або змену ў час адпачынку.

Працуй, як табе зручна

Прагрэс не стаіць на месцы і ў Беларусі. З гэтага часу ў Працоўным кодэксе з'явілася частка, якая рэгулюе ўзаемаадносіны працоўных і наймальнікаў, калі праца выконваецца дыстанцыйна.

"Ужыванне гэтай формы працоўных адносін стала магчымым дзякуючы развіццю інфармацыйных тэхналогій", - запэўнілі ў прэс-службе.

Там нават растлумачылі, чым зручная праца на "ўдалёнцы" для "працоўных адносін". Бо ў такім выпадку наймальнік не абавязаны прадастаўляць і абсталяваць працоўнае месца, а працаўнік можа працаваць "у любым месцы, дзе яму зручна".

Сацыяльныя гарантыі

Беларускія бацькі па новых правілах, калі ў іх, вядома, ёсць праца, змогуць сысці на два тыдні ў адпачынак пры жаданні пасля нараджэння дзіцяці.

Маці і дзіця - Sputnik Беларусь
Шчоткіна прапанавала шукаць новыя шляхі падтрымкі нараджальнасці

"З мэтай забеспячэння працоўных правоў работнікаў закон прадугледжвае, што па дамове бакоў пяцігадовы кантракт з работнікам, які не дапускае парушэнняў дысцыпліны, будзе працягвацца да заканчэння максімальнага тэрміну яго дзеянні", - гаворыцца ў паведамленні.

Новы кантракт з такой катэгорыяй працоўных будзе заключацца на тэрмін не менш за тры гады. На меншыя тэрміны кантракты будуць працягвацца і заключацца толькі пры наяўнасці пісьмовай згоды беларуса.

Апроч іншага, прадугледжана, што цяпер матэрыяльная адказнасць тых, хто працуе па кантракце і дамове, будзе аднолькавай, "толькі за наўмыснае прычыненне маёмаснай шкоды".

Закон уступіць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Стужка навiн
0