Лета вернецца, але не адразу: прагноз надвор'я ў Беларусі на тыдзень

© PixabayЛета вернецца, але не адразу: прагноз надвор'я ў Беларусі на тыдзень
Лета вернецца, але не адразу: прагноз надвор'я ў Беларусі на тыдзень - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Бліжэй да выхадных стане гарачэй, а надвор'е некалькі стабілізуецца: у другой палове тыдня паветра стане прагравацца кожны дзень да +22..+29°С.

МІНСК, 23 ліп - Sputnik. Дажджы пройдуць амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі ў бліжэйшыя дні, пра гэта сведчаць дадзеныя рэспубліканскага гідраметцэнтра.

У аўторак, 23 ліпеня, у начныя гадзіны па паўночным усходзе, а ўдзень амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі чакаюцца дажджы (месцамі моцныя), а ў некаторых раёнах нават прагрымяць навальніцы. Уначы будзе +11..+17°С, а ўдзень пацяплее да +18..+24°С.

Аднак прагноз радуе: ужо на наступны дзень у рэспубліцы пацяплее. У сераду, 24 ліпеня, днём паветра прагрэецца ў сярэднім да +21..+27°С (пры начной тэмпературы паветра ў +10..+15°С), кароткачасовыя дажджы чакаюць толькі ў асобных раёнах, навальніцы магчымыя на паўднёвым усходзе.

Бліжэй да выхадных стане яшчэ гарачэй, а надвор'е некалькі стабілізуецца. Пачынаючы з чацвярга, 25 ліпеня, і да самых выхадных уключна істотных ападкаў у Беларусі не чакаецца, кароткачасовыя дажджы могуць ісці толькі на паўднёвым усходзе, месцамі тут могуць грымець навальніцы.

Паветра пасля абеду ў другой палове тыдня (з 25 па 28 ліпеня) стане прагравацца кожны дзень да +22..+29°С (начамі будзе +10..+17°С). Паводле прагнозу на Gismeteo.by, у Мінску з серады і да самага ўікэнда таксама будзе суха, горача і сонечна.

Стужка навiн
0