МІНСК, 23 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь", змяненне закранула і антынаркатычны 328 артыкул, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"(...) У адпаведнасці з указам прадугледжваецца скарачэнне ніжняй мяжы пакарання за незаконны абарот наркотыкаў (артыкул 328 Крымінальнага кодэкса). Пры гэтым тэрмін пазбаўлення волі па ч. 2 гэтага артыкула усталёўваецца ад 3 да 8 гадоў, а па ч. 3 - ад 6 да 15 гадоў (да прыняцця закона - адпаведна ад 5 да 8 і ад 8 да 15 гадоў) ", - паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Карэкціроўка Крымінальнага кодэкса дазволіць судам у кожным канкрэтным выпадку больш разумна падыходзіць да прызначэння пакаранняў за злачынствы, звязаныя з абаротам наркотыкаў, з улікам усіх абставінаў іх здзяйснення.
Каб супрацьдзейнічаць пагрозам грамадскай бяспецы, прадугледжваецца ўстанаўленне крымінальнай адказнасці за наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызма нароўні з распальваннем расавай альбо іншай сацыяльнай варожасці, сказана ў паведамленні.
Акрамя гэтага, уводзіцца крымінальная адказнасць за схіленне спартсмена да выкарыстання допінгу, а таксама за выкарыстанне ў дачыненні да спартсмена без яго ведама забароненых рэчываў або метадаў.