МІНСК, 25 ліп - Sputnik. У Беларусі падтрымліваюць сутнасць і мэты дыялогу з Латвіяй, сказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас сустрэчы са сваім латвійскім калегам Эдгарам Рынкевічсам, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, сустрэчы паміж дыпламатамі Беларусі і Латвіі адбываюцца на рэгулярнай аснове. Міністры замежных спраў дзвюх краін праводзяць сустрэчы і на міжнародных пляцоўках.
"Такія кантакты існуюць і паміж іншымі профільнымі міністэрствамі. Гэта спрыяе ўсебаковаму паглыбленню паміж нашымі краінамі", - сказаў Уладзімір Макей.
У Беларусі падтрымліваюць сутнасць і мэты палітычнага дыялогу з Латвіяй і нацэлены на яго далейшы працяг.
Кіраўнік МЗС Беларусі адзначыў, што абмеркаваў са сваім калегам з Латвіі як міжнародны, так і рэгіянальны парадак дня.
"У прынцыпе нейкіх вялікіх праблем і прынцыповых не існуе", - падкрэсліў Уладзімір Макей.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што беларускі бок заўсёды гатовы абмяркоўваць складанасці ў адносінах з латвійскім бокам.
У сваю чаргу Эдгар Рынкевічс сказаў, што традыцыя сустракацца на ўзроўні міністраў у сталіцах дзвюх краін вельмі добрая і яе трэба працягваць.
Латвійскі міністр адзначыў, што "па-першае, у палітычнай сферы, а па-другое, у эканамічнай сферы, таксама ў рамках Усходняга партнёрства, па пытаннях рэгіянальнай бяспекі нам удалося знайсці рамкі супрацоўніцтва".
Паводле яго слоў, бакі прадастаўляюць адзiн аднаму iнфармацыю аб ваенных вучэннях. На такіх мерапрыемствах Латвія і Беларусь абменьваюцца назіральнікамі.
"Гэта паказвае, што ў нас ёсць даволі высокі ўзровень даверу", - лічыць Эдгар Рынкевічс.
У Латвіі яшчэ памятаюць леташні візіт прэм'ер-міністра ў Беларусь. Абодва бакі адкрыта абмяркоўваюць і існуючыя рознагалоссі.
Кіраўнік МЗС Латвіі звярнуў увагу, што цяпер абмеркаваннем двухбаковага парадку займаюцца парламентарыі. Таксама павінна адбыцца пасяджэнне міжурадавай камісіі.
Пры канцы ён сказаў, што "ёсць пытанні, якія трэба вырашаць у эканоміцы і палітыцы".