Спецыяліст адзначыў, што ў законапраекце, які праходзіць цяпер грамадскае абмеркаванне, шмат усяго карыснага для бізнесу і прафесіяналаў. І ў цэлым Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый гэты дакумент падтрымлівае. Але ёсць некалькі нюансаў, па якіх ёсць розначытанні з Мінспорта. У прыватнасці, гэта тычыцца пунктаў "ажыццяўленне турыстычнай дзейнасці" і "фонд персанальнай адказнасці".
"Увядзенне гэтых нормаў прывядзе да негатыўных наступстваў для эканомікі Беларусі і беларускага турбізнесу. Перш за ўсё, прадукт беларускіх тураператараў стане нашмат даражэйшым, а таксама неканкурэнтаздольным у параўнанні з астатнімі прадуктамі, якія ёсць на рынку", - сказаў Сегянюк.
Зараз на беларускі рынак лёгка трапляюць буйныя міжнародныя кампаніі, якія часткова "адводзяць" кліентаў. Унясенне паправак у закон "Аб турызме" ў выніку павялічыць кошт пуцёвак для спажыўцоў і прывядзе да прадказальнага выніку.
"Спажывец пачне набываць (ён і цяпер гэта робіць з-за коштаў) нашмат больш пуцёвак у Кіеве, у Львове, Варшаве ці Вільні. Усе прымежныя зоны сыдуць туды. Нашмат прасцей будзе ўзяць грошы ў кішэню, вывезці за мяжу, заплаціць мясцоваму тураператару. А мы ні капейкі не атрымаем у бюджэт", - падзяліўся меркаваннем эксперт.
Грамадскае абмеркаванне праекта закона "Аб турызме" будзе доўжыцца па 28 ліпеня. Поўную версію дыскусіі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.
Чытайце таксама:
- Экскурсаводаў без атэстацыі ў Беларусі будуць выяўляць падчас рэйдаў
- Мінспорта хоча стварыць фонд для абароны турыстаў пры банкруцтве аператараў