Славяне родам з Палесся? Тэорыя можа пацвердзіцца

© Sputnik / Виктор ТолочкоБронзавая глазчатая фібула канца I - першай паловы II стагоддзя н.э.
Бронзавая глазчатая фібула канца I - першай паловы II стагоддзя н.э. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Славяне застаюцца ледзь не апошнім суперэтнасам Еўропы, паходжанне якога застаецца шмат у чым невядомым. Беларускія археолагі знаходзяць усё больш пераканаўчыя доказы, што калыскай славянскіх народаў стала Палессе.

Непадалёк ад вёскі Ясковічы ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці археалагічная экспедыцыя гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта другі год праводзіць раскопкі на селішчы II-V стст. н.э., вынікі даследавання якога могуць стаць прарывам у вывучэнні праблемы этнагенезу славян.

Верагодна, гэта наканечник ножан мяча - Sputnik Беларусь
Навукоўцы БДУ даказалі, што славяне паходзяць з Палесся

Раней даследчыкі ўсяго толькі вылучалі версіі і гіпотэзы пра тое, што менавіта беларускае Палессе з'яўляецца радзімай славян. Цяпер дзякуючы знаходкам археолагаў з БДУ гэта можа стаць фактам і трапіць на старонкі падручнікаў. Што цікавага знайшлі навукоўцы, высвятляў карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.

Археалогія - гэта марскі бой

"Раскопкі часам нагадваюць мне гульню ў марскі бой на тысячу клетак. І ў гэтай гульні паміж хадамі праходзіць не менш года. Логіку археалагічнага помніка часам мы разумеем толькі ў канцы яго вывучэння", - распавёў кіраўнік экспедыцыі кандыдат гістарычных навук Вадзім Белявец.

"У гэтым годзе мы даследавалі гаспадарчую частку паселішча, дзе былі адкрыты, перш за ўсё, гаспадарчыя ямы - верагодна, месцы зімовага захоўвання ўраджаю", - дадаў ён.

© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік экспедыцыі Вадзім Белявец кажа, што раскопкі паселішча пад Ясковічамі маюць асаблівую каштоўнасць
Славяне родам з Палесся? Тэорыя можа пацвердзіцца - Sputnik Беларусь
Кіраўнік экспедыцыі Вадзім Белявец кажа, што раскопкі паселішча пад Ясковічамі маюць асаблівую каштоўнасць

Па словах археолага, каб даведацца пра рацыён і асаблівасці гаспадарчага ўкладу земляробаў, якія жылі на гэтым селішчы больш за 1500 гадоў таму, трэба правесці спецыяльныя аналізы. Усе неабходныя пробы грунту ўзятыя, і цяпер справа за палеабатанікамі.

Галоўная ж мэта работы экспедыцыі складалася ў тым, каб назапасіць фактычны матэрыял, які дазволіць пацвердзіць або абвергнуць тэорыю пра тое, што менавіта Палессе з'яўляецца радзімай сучасных славянскіх народаў.

© Photo : Исторический факультет БГУРаскопкі часам нагадваюць гульню ў марскі бой на тысячу клетак
Славяне родам з Палесся? Тэорыя можа пацвердзіцца - Sputnik Беларусь
Раскопкі часам нагадваюць гульню ў марскі бой на тысячу клетак

"Побач з Ясковічамі ў гэтым годзе ўдалося знайсці яшчэ адзін археалагічны помнік, вельмі падобны да вывучаемага намі паселішча. Атрыманыя тут знаходкі пацвярджаюць назіранні мінулага года. Усё кажа аб тым, што гэта паселішча "славянскай лініі развіцця" - прынамсі, з першай паловы II стагоддзя нашай эры", - удакладніў Вадзім Белявец.

© Sputnik / Виктор ТолочкоФібула мясцовай вытворчасці, пакрытая эмаллю, III стагоддзе н.э., як і іншыя артэфакты, знойдзеная ў Ясковічах
Славяне родам з Палесся? Тэорыя можа пацвердзіцца - Sputnik Беларусь
Фібула мясцовай вытворчасці, пакрытая эмаллю, III стагоддзе н.э., як і іншыя артэфакты, знойдзеная ў Ясковічах

Важна, што керамічны матэрыял, знойдзены ў ходзе раскопак, у цэлым пацвярджае тэорыю пра тое, што носьбіты пражскай культуры, першай археалагічнай культуры, якая параўноўвалася са славянамі, маглі сфармавацца менавіта на тэрыторыі Палесся.

Белая пляма і казка пра Івана-дурня

У 70-х гадах мінулага стагоддзя ў археалогіі практычна адначасова некалькімі даследчыкамі была сфармуляваная тэорыя "Палескай белай плямы". У яе стварэнні прынялі ўдзел нямецкі археолаг Іаахім Вернер і Казімір Гадлоўскі з Кракаўскага ўніверсітэта, але найбольш поўна сфармулявалі даследчыкі з Санкт-Пецярбурга - Марк Шчукін і Зміцер Мачынскі.

"Адным з пастулатаў гэтай гіпотэзы быў тэзіс пра тое, што на тэрыторыі Палесся і прылеглых рэгіёнаў напрацягу I-V стст. н.э. адбывалася паступовае і бесперапыннае фарміраванне пражскай культуры, якая адназначна звязваецца ў сучаснай навуцы з гістарычнымі славянамі VI-VII стст. н.э.", - адзначыў археолаг.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЧастка ланцуга, якая магла служыць дэкорам у касцюме III-IV стагоддзя н.э.
Славяне родам з Палесся? Тэорыя можа пацвердзіцца - Sputnik Беларусь
Частка ланцуга, якая магла служыць дэкорам у касцюме III-IV стагоддзя н.э.

Праблема складаецца ў тым, што навукоўцы да сённяшняга дня не ўсталявалі шляхі фарміравання пражскай культуры.

"Усе мы ведаем казку пра Івана-дурня і двух яго першапачаткова больш паспяховых братоў. Сітуацыя трохі яе нагадвае. У V-VII стст. н.э. існавала некалькі варыянтаў развіцця супольнасці плямёнаў, якія ўжо ў VIII-X стст. мы ведаем як славян", - растлумачыў кандыдат гістарычных навук.

Простыя, як аўтамат Калашнікава

Усе прывыклі да прымаўкі, што гісторыя не трывае ўмоўнага ладу. На самай справе варыятыўнасць развіцця гістарычных падзей мела месца заўсёды.

"Сёння абсалютная большасць з 300 мільёнаў славян, якія жывуць у свеце, з'яўляюцца культурнымі (але далёка не заўсёды біялагічнымі - Sputnik) спадкаемцамі носьбітаў пражскай культуры", - адзначае Вадзім Белявец.

© Sputnik / Виктор ТолочкоРымскі дэнарый імператара Луцыя Вера, 166 год н.э., дазваляе сапраўды датаваць пачатак жыцця паселішча
Славяне родам з Палесся? Тэорыя можа пацвердзіцца - Sputnik Беларусь
Рымскі дэнарый імператара Луцыя Вера, 166 год н.э., дазваляе сапраўды датаваць пачатак жыцця паселішча

Падчас бурнай эпохі Вялікага перасялення народаў, якое бярэ пачатак у 375 годзе н.э. з нашэсця гунаў, ва Усходняй Еўропе існавалі і іншыя, блізка роднасныя пражскай, археалагічныя культуры: калочынская, пянькоўская, банцараўская і іншыя. Іх носьбіты жылі ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі - як з суседнімі народамі, так і ўнутранай.

"Парадаксальным чынам у гэтай барацьбе перамагло менавіта насельніцтва пражскай культуры. Адной з прычын поспеху, можа быць нават галоўнай, была прастата яе эканамічнай і сацыяльнай мадэлі - найбольш функцыянальны варыянт развіцця", - лічыць гісторык.

У эпоху Вялікага перасялення народаў, калі распадалася Рымская імперыя, а варварскія народы Еўразіі прыйшлі ў рух, наступіў працяглы эканамічны і сацыяльны крызіс. Ламаліся ўстояныя сувязі, кардынальна перабудоўваліся эканамічныя і палітычныя ўклады больш складана арганізаваных грамадстваў.

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбломак пінцэта - магчыма, інструмент ювеліра
Славяне родам з Палесся? Тэорыя можа пацвердзіцца - Sputnik Беларусь
Абломак пінцэта - магчыма, інструмент ювеліра

"Простая ж і вельмі функцыянальная, як аўтамат Калашнікава, які працуе ў любых умовах, арганізацыя славян (носьбітаў пражскай культуры - Sputnik), аказалася самай паспяховай, і забяспечыла ў далейшым іх шырокае рассяленне на землях Еўропы", - выказаў меркаванне начальнік экспедыцыі.

Адсутнічае элемент

За апошнія 20 гадоў беларускія даследчыкі здолелі знайсці археалагічныя помнікі, якія пацвярджаюць наяўнасць на землях Паўднёвай Беларусі - ад Буга да Дняпра - насельніцтва "славянскай лініі развіцця" I-II стст. н. э.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрасніцы готаў (злева) і праславян
Славяне родам з Палесся? Тэорыя можа пацвердзіцца - Sputnik Беларусь
Прасніцы готаў (злева) і праславян

"Гэтыя помнікі ўсё яшчэ нешматлікія і патрабуюць далейшага вывучэння, але сама іх наяўнасць з'яўляецца цалкам абгрунтаваным навуковым фактам", - адзначыў Вадзім Белявец.

У сусветнай навуковай супольнасці ўжо прынята, што найбольш старажытныя помнікі пражскай культуры знаходзяцца на беларускім Палессі і прылеглых рэгіёнах Украіны (у асноўным паўночна-заходняй Кіеўшчыны і Жытоміршчыны - Sputnik), якія адносяцца да так званай "фазы нуль". Для таго, каб склаўся гістарычны пазл этнагенезу славян, не хапала помніка III-IV ст. н. э.

© Photo : Исторический факультет БГУДзякуючы раскопкам у Ясковічах гіпотэза пра палескае паходжанне сучасных славянскіх народаў перайшла ў разрад навуковай тэорыі
Славяне родам з Палесся? Тэорыя можа пацвердзіцца - Sputnik Беларусь
Дзякуючы раскопкам у Ясковічах гіпотэза пра палескае паходжанне сучасных славянскіх народаў перайшла ў разрад навуковай тэорыі

Гэтым элементам і стала паселішча пад Ясковічамі, а таксама шэраг іншых помнікаў Прыпяцкага Палесся, якія вывучаюцца сёння беларускімі археолагамі. Каштоўнасць раскопак у Ясковічах складаецца ў тым, што тут археолагі атрымалі эталонны помнік, які ў далейшым дазволіць ідэнтыфікаваць элементы падобнай культуры ў іншых рэгіёнах Паўднёвай Беларусі і Паўночнай Украіны.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПацерка са шкла, II-IV стагоддзе н.э.
Славяне родам з Палесся? Тэорыя можа пацвердзіцца - Sputnik Беларусь
Пацерка са шкла, II-IV стагоддзе н.э.

"Мы можам казаць, што на поўдні Беларусі цалкам запоўненая храналогія развіцця ў першай палове I тысячагоддзя нашай эры. Таму сёння гіпотэза аб "Палескай белай пляме" як пра калыску сучасных славянскіх народаў перайшла ў разрад навуковай тэорыі, якая знаходзіць усё больш пацверджанняў", - упэўнены кіраўнік экспедыцыі гістфаку БДУ.

Цяпер беларускім навукоўцам трэба даказаць ці абвергнуць ў навуковым свеце тэорыю пра тое, што мясцовае насельніцтва паступова і бесперапынна эвалюцыянавала ў носьбітаў пражскай культуры.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНаканечнікі стрэл эпохі Вялікага перасялення народаў
Славяне родам з Палесся? Тэорыя можа пацвердзіцца - Sputnik Беларусь
Наканечнікі стрэл эпохі Вялікага перасялення народаў

На думку Вадзіма Беляўца, незалежна ад таго, як будзе вырашана гэтая праблема, каталізатарам, які заахвоціў продкаў славян да аб'яднання і паскоранага развіцця, стала іх суседства ў II - пачатку V стст. з плямёнамі готаў - усходніх германцаў. Менавіта ў ходзе культурных кантактаў, гандлю і ваенных канфліктаў з імі канчаткова аформілася славянская супольнасць.

"Славянам і сёння для таго, каб зрушыць з мёртвай кропкі, часта патрабуецца надаць знешні імпульс паскарэння", - пажартаваў у завяршэнне гісторык.

Стужка навiн
0