Відэа

Удзельнікі SputnikPro распавялі, як цяпер будуць працаваць у сацсетках

Падпісацца
Пасля майстар-класа па SMM і SEO для прадстаўнікоў дзяржаўных ведамстваў, удзельнікі распавялі, што перанялі для сябе асабіста.

На SputnikPro па SMM і SEO навучылі дзяржорганы прасоўваць свае арганізацыі ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах, перадае карэспандэнт Sputnik. Пасля майстар-класа па SMM і SEO ад кіраўніка аддзела SMM- і SEO-прасоўвання ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Сяргея Салаўя госці падзяліліся ўражаннямі.

Майстар-клас для SMM- і SEO-спецыялістаў SputnikPro Сяргея Салаўя - Sputnik Беларусь
За што Facebook можа "забіць" старонку? Пра што яшчэ гаварылі на SputnikPro

"Падкрэсліў шмат новага, характэрныя памылкі і тэндэнцыі, будзем усё гэта ўжываць у сябе ў кантэнце і нашай сферы", - распавёў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў БелАЭС Эдуард Свірыд.

З ім згодная і другая удзельніца майстар-класа, якая прадстаўляе БДУ.

"Было шмат падрабязнай інфармацыі і дэталяў, падзяліліся асаблівасцямі Facebook, спадзяюся, гэта дапаможа нам ахапіць новую аўдыторыю", - лічыць спецыяліст па сувязях з грамадскасцю БДУ Вераніка Зайкоўская.

Карысным семінар апынуўся і для прэс-сакратара МУС Беларусі Вольгі Чамаданавай:

"Вядома, падкрэслілі такія элементы, якія раней не выкарыстоўвалі, спадабалася тое, што мы былі першымі, на каго звярнулі ўвагу па афармленні сацсетак, і па сайту, і па размяшчэнні інфармацыі. Дзесьці нам паказалі на памарачкі, мы ўсё пазначылі", - адзначыла яна.

Падзякаваў Sputnik афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз:

"Шмат кампліментаў Sputnik і МІА "Россия сегодня", агенцтва на сёння ў прафесійным плане добра расце. І гэты майстар-клас вельмі карысны і адлюстроўвае тую дынаміку, вопыт, веды, якія вы акумулявалі. Мы ў сваю чаргу гатовыя вучыцца", - сказаў Анатоль Глаз.

З няпростым кантэнтам цяпер будзе працаваць лягчэй і прэс-сакратару міністэрства юстыцыі Беларусі Вользе Шыбко:

"Мы як дзяржорган працуем з няпростым кантэнтам. А сёння нам распавялі, як працаваць па розных каналах камунікацыі, як працаваць у розных сацыяльных сетках", - упэўненая Вольга Шыбко.

Масу пазітыўных эмоцый вынесла для сябе і Галоўны спецыяліст Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў РБ Яўгения Субоціна.

"Майстар-клас выклікаў масу пазітыўных эмоцый, вельмі важна і неабходна навучаць у тым ліку і дзяржслужачых і менеджэраў, якія займаюцца прасоўваннем у сацсетках", - заўважыла дзяўчына.

Стужка навiн
0