На спевака даражэй, чым на праграміста: названы кошт вучобы ў БДУКМ

© SputnikНа спевака даражэй, чым на праграміста: названы кошт вучобы ў БДУКМ
На спевака даражэй, чым на праграміста: названы кошт вучобы ў БДУКМ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Самая дарагая спецыяльнасць ва ўніверсітэце культуры - "Мастацтва эстрады (спевы)", яна абыдзецца ў 3880 рублёў.

МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (БДУКМ) назваў кошт навучання ў 2019/2020 навучальным годзе.

БНТУ назваў прахадныя балы: максімальныя - для маркетолагаў і мытнікаў - Sputnik Беларусь
БНТУ назваў прахадныя балы: максімальныя - для маркетолагаў і мытнікаў

Большасць беларускіх ВНУ ўжо назвалі кошт навучання ў 2019/2020 навучальным годзе. Новы "цэннік" вядомы і ў БДУКМ - галоўным "культурным" універсітэце краіны.

Самая дарагая спецыяльнасць у БДУКМ - "Мастацтва эстрады (спевы)", яна будзе каштаваць студэнтам 3880 рублёў. Для параўнання: вучоба на самым дарагім факультэце "айцішнага" БДУІР - ФКСІС - каштуе менш: 3430 рублёў.

Вучоба па кірунку "Народная творчасць (інструментальная музыка) каштуе 3760 рублёў. "Народная творчасць (харавая музыка)" каштуе 3599 рублёў. Вывучаць народныя духавыя інструменты студэнты будуць за 3700 у год.

Кошт навучання на спецыяльнасці "Спевы (народныя)" складзе 3545 рублёў, а на напрамку "Мастацтва эстрады (інструментальная музыка)" - 3425.

Да канца ліпеня кошт навучання назвалі амаль усе цэнтральныя ВНУ рэспублікі. Новыя цэннікі пакуль не апублікаваныя БДМУ і БДТУ.

Стужка навiн
0