Амаль кожны другі: у Беларусі на тысячу шлюбаў больш за 500 разводаў

© PixabayЗаручальныя пярсцёнкі, архіўнае фота
Заручальныя пярсцёнкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод лідараў па разводах - Мінск, Мінская і Гомельская вобласці, аднак і шлюбаў там заключаецца таксама больш.

МІНСК, 30 ліп - Sputnik. У мінулым годзе ў нашай краіне было зарэгістравана 60 714 шлюбаў і 33 152 разводу, паведаміў Белстат.

Лялька-сужэнцы - Sputnik Беларусь
Добра жыць і не тужыць, або Народныя парады для мужоў і жонак

Па дадзеных статыстычнага ўпраўлення, гараджане разводзіліся часцей: з разліку на тысячу шлюбаў аказалася 570 разводаў. Але і сельскія жыхары не занадта саступаюць: у мінулым годзе зафіксавана 416 разводаў з разліку на тысячу шлюбаў.

У колькасных адносінах, па ліку і шлюбаў і разводаў апошнія пяць гадоў лідзіруе сталіца. Сярод абласцей больш за ўсё разводаў адбываецца ў Мінскай вобласці, пасля якой з невялікім адрывам ідуць гамяльчане.

Але і шлюбаў больш за ўсё заключаецца ў Мінскай і Гомельскай абласцях.

У апошнія пяць гадоў назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя павелічэння ўзросту ўступлення ў шлюб і мужчын і жанчын. Сярэдні ўзрост жаніхоў сёння 28,1 года, у той час як пяць гадоў таму гэты паказчык складаў 27,1 года. Сярэдні ўзрост нявест таксама паступова павялічыўся на год і у 2018 годзе склаў роўна 26 гадоў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0