Афіцыйна прызнана, што Другая сусветная пачалася 1 верасня 1939 года. Хоць на думку многіх гісторыкаў, правільней было б лічыць яе пачаткам 30 верасня 1938 года. Менавіта ў гэты дзень прадстаўнікі Англіі, Францыі і Германіі падпісалі мюнхенскае пагадненне, якое таксама называюць "мюнхенскай змовай".
Па гэтым дакуменце тэрыторыя Чэхаславакіі была падзелена паміж Германіяй, Польшчай і Венгрыяй. Каму было выгадна не заўважаць гэтай змовы і чаму доўгія гады ажыццяўляліся спробы маніпуляцый фактамі і датамі, звязанымі з пачаткам Другой сусветнай вайны, гледачам Sputnik распавёў вядомы палітычны эксперт, тэлевядучы, дацэнт факультэта журналістыкі БДУ Вадзім Ялфімаў.
"Нават у "правільных" падручніках (а зараз шмат і няправільных), сапраўды пішацца, што Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 года. Мабыць, гэтая дата была выгадная англічанам. Але ўважлівыя гісторыкі могуць знайсці карані і глыбей", - разважае Ялфімаў.
Гутарку з гісторыкам, тэлевядучым, дацэнтам факультэта журналістыкі БДУ Вадзімам Ялфімавым глядзіце на Sputnik Беларусь.