Доўгатэрміновы прагноз: ці варта беларусам спадзявацца на цёплы жнівень

© Pixabay / MGosv1830Кветка з кроплямі дажджу
Кветка з кроплямі дажджу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Мінску тэмпература паветра ў жніўні падымецца вышэй за +25°C толькі аднойчы, амаль кожны дзень чакаюцца дажджы - у асноўным, невялікія.

МІНСК, 31 ліп - Sputnik. Апошні летні месяц у Беларусі будзе прахалодным і дажджлівым, пра гэта сведчаць дадзеныя доўгатэрміновых прагнозаў надвор'я.

Чэрвень у гэтым годзе выдаўся незвычайна цёплым: было пабіта некалькі тэмпературных рэкордаў, паветра прагравалася нават вышэй за +35°C, аднак ужо ў канцы месяца пачало халадаць. Ліпень у Беларусі быў даволі прахалодным: паўмесяца ў розных раёнах краіны грукаталі навальніцы і ішлі дажджы рознай інтэнсіўнасці, а тэмпература ў сярэднім трымалася каля адзнакі ў +20°C.

Згодна з інфармацыяй сэрвісаў з доўгатэрміновымі прагнозамі, у жніўні ў Беларусі таксама чакаецца халаднаватае і дажджлівае надвор'е.

Так, па дадзеных gismeteo.by, у Мінску тэмпература паветра падымецца вышэй за +25°C толькі аднойчы (18 жніўня ў сталіцы будзе +27°C), увесь месяц у дзённыя гадзіны будзе максімум +17..+22°C, і амаль кожны дзень чакаюцца дажджы (аднак пераважна невялікія або кароткачасовыя).

У Брэсце, па дадзеных на сёння, у жніўні будзе крыху цяплей і больш суха: тут тэмпература паветра будзе дасягаць максімум +17..+26°C. У Віцебску ў жніўні будзе +16..+22°C, у Гродне - не вышэй за +18..+23°C.

Зрэшты, не варта забываць, што доўгатэрміновыя прагнозы часцяком аказваюцца не зусім дакладнымі.

Стужка навiн
0