Лукашэнка па тэлефоне запрасіў Зяленскага ў Беларусь

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў фотабанкПрэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі - Sputnik Беларусь
Сёння адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Пра што гаварылі два лідары суседніх краін.

МІНСК, 31 ліп - Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Украіны Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі абмеркавалі пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння і гандлю, абмяняліся віншаваннямі і запрашэннямі, паведамілі ў сераду ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Сцягі краін СНД - Sputnik Беларусь
Краіны СНД гатовыя да працягу супрацоўніцтва з Украінай

Уладзімір Зяленскі падрабязна распавёў беларускаму калегу аб сітуацыі ў Данбасе і падзякаваў за арганізацыю эфектыўнай перамоўнай пляцоўкі і ў цэлым за тую ролю, якую адыгрывае Беларусь у справе ўрэгулявання дадзенага канфлікту.

Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу запэўніў, што Мінск працягне і ў далейшым прыкладаць усе намаганні для ўрэгулявання сітуацыі ў рэгіёне і Украіна заўсёды можа разлічваць на Беларусь як краіну - прыхільніцу мірных ініцыятыў і працэсаў.

Абмеркавалі ўборачную і не толькі

Асобным комплексам падчас размовы былі абмеркаваныя пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння і гандлю, у прыватнасці развіццё супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі.

Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага лідара, суразмоўцы асаблівую ўвагу надалі ходу ўборачнай кампаніі ў абедзвюх краінах.

Яшчэ адной асобнай тэмай размовы стала ўзаемадзеянне і забеспячэнне нацыянальнай бяспекі абедзвюх краін у энергетычнай сферы.

Павіншавалі адзін аднаго

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў украінскага калегу з паспяховым правядзеннем палітычных кампаній, пажадаўшы поспехаў у фарміраванні органаў улады і ў цэлым у далейшай працы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка падтрымаў прапанову Зяленскага аб сустрэчы з Пуціным у Мінску

Уладзімір Зяленскі таксама павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з бліскучым правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў, падкрэсліўшы, што ва Украіне сачылі і за ходам спаборніцтваў і, безумоўна, за выступам сваіх спартсменаў. Аляксандр Лукашэнка ў адказ павіншаваў калегу з высокім вынікам украінскай зборнай.

І дамовіліся аб сустрэчах

Уладзімір Зяленскі яшчэ раз падцвердзіў запрашэнне, накіраванае ў адрас свайго беларускага калегі, наведаць Украіну у рамках II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які пройдзе ў кастрычніку гэтага года ў Жытоміры. Лукашэнка адказаў, што, як ініцыятар і сааўтар дадзенага мерапрыемства бачыць яго эфектыўнасць і карысць для эканомік абедзвюх краін.

У фінале размовы Аляксандр Лукашэнка запрасіў Прэзідэнта Украіны наведаць Беларусь "у любы час і ў любым фармаце". Уладзімір Зяленскі гэта запрашэнне з задавальненнем прыняў, рэзюміравалі ў прэс-службе.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі