Восеньскі прызыў пачынаецца ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрызыўнікі апранаюць абмундзіраванне
Прызыўнікі апранаюць абмундзіраванне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прызыўная кампанія пачынаецца яшчэ па "старых" правілах, але ўжо 9 жніўня ўступіць у сілу "закон аб адтэрміноўцы".

МІНСК, 1 жні - Sputnik. Восеньская прызыўная кампанія пачынаецца ў Беларусі ў гэты чацвер у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы, паведамляе Sputnik.

Беларускія дэсантнікі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
"Закон аб адтэрміноўцы" ўступіць у сілу ўжо 9 жніўня

Прызыўная кампанія праходзіць у Беларусі двойчы на год. У гэты час паўналетніх юнакоў маладзей за 27 гадоў, якія не маюць законных падстаў для адтэрміноўкі, прызываюць на тэрміновую службу ў войску.

Восеньскі прызыў 2019 года ўпершыню стартуе ўжо 1 жніўня. Згодна з указам прэзідэнта, ён будзе доўжыцца да канца лістапада.

Цікава, што гэты прызыў пачынаецца яшчэ па "старых правілах", аднак ўжо 9 жніўня ўступіць у сілу "закон аб адтэрміноўцы", галоўнае новаўвядзенне якога - аднаразовае прадастаўленне адтэрміновак на навучанне.

Зрэшты, нягледзячы на змяненне парадку прадастаўлення адтэрміновак на адукацыю, сацыяльныя і медыцынскія адтэрміноўкі захоўваюцца.

Стужка навiн
0