МІНСК, 1 жні - Sputnik. Беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын прадаў на аўкцыёне два алімпійскія медалі за агульную суму амаль 100 тысяч долараў, паведамляе Insidethegames.
Нагадаем, беларус стаў лепшым на Алімпіядзе 2010 года ў Ванкуверы ў лыжнай акрабатыцы, таксама спартсмен узяў бронзу на Гульнях-2002 у Солт-Лэйк-Сіці.
Паводле інфармацыі партала, золата канадскіх Гульняў сышло з малатка за 68 750 долараў, а пакупніком апынуўся калекцыянер з Беларусі.
"Мы рады, што медаль вяртаецца ў Беларусь. Грышын плануе пералічыць сродкі на аплату аперацыі і спадарожных выдаткаў блізкаму сябру. У такой сітуацыі ўсе апынуліся ў выйгрышы", - сказаў выканаўчы Бобі Лівінгстан - віцэ-прэзідэнт аўкцыённага дома, які базуецца ў Бостане.
Бронзавая ўзнагарода Грышына была прададзеная за 28 410 долараў. Раней беларускі спартсмен паведаміў, што ўсе атрыманыя з продажу медалёў грошы пойдуць на лячэнне блізкага чалавека.
Медалі Грышына ў перыяд часу паміж Алімпіядамі ў Ванкуверы і Сочы былі выстаўленыя ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.