https://bel.sputnik.by/20190802/Chym-budze-zdzlyats-TEART-u-getym-godze-1042276387.html
Чым будзе здзіўляць "ТЭАРТ" у гэтым годзе
Чым будзе здзіўляць "ТЭАРТ" у гэтым годзе
Sputnik Беларусь
Падрабязная праграма міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва – у аглядзе Sputnik. 02.08.2019, Sputnik Беларусь
2019-08-02T12:25+0300
2019-08-02T12:25+0300
2023-04-18T10:15+0300
афiша
культура
у беларусі
навіны
мінск
міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва тэарт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104042/83/1040428340_0:64:1201:739_1920x0_80_0_0_475afdab315e82ceeaa7f4266a21e9e1.jpg
Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва пройдзе ў Мінску ўжо ў дзевяты раз. З 20 верасня па 8 кастрычніка мінчане і госці сталіцы змогуць наталіць смагу да мастацтва: "ТЭАРТ" традыцыйна збірае на сваёй пляцоўцы самыя эпатажныя і цікавыя пастаноўкі.У гэтым годзе адна з самых яркіх культурных падзей восені пройдзе пад слоганам "Канцэнтрат". Такім чынам арганізатары – у ліку якіх цэнтр візуальных мастацтваў АРТ Карпарэйшн і ААТ Белгазпрамбанк – імкнуцца падкрэсліць максімальную прысутнасць тэатра ў жыцці горада і яго жыхароў.За тры тэатральныя тыдні публіцы прадставяць 4 спектаклі міжнароднай праграмы і 11 мерапрыемстваў у рамках шоўкейса Belarus Open.Belarus Open: ад Горвата да КафкіРаспачнецца форум 20 верасня тэатралізацыяй "Канцэнтрат. Адкрыццё".Паказы спектакляў праграмы Belarus Open стартуюць 21 верасня. Гледачам абяцаюць прадставіць 8 самых яркіх спектакляў апошніх гадоў – іх абірала куратар праграмы, тэатральны крытык Людміла Грамыка.21 верасня – нашумелая пастаноўка рэжысёра Юры Дзівакова "Песнь песняў" ад АРТ Карпарэйшн. Дарэчы, Дзівакоў за гэты спектакль ў 2018 годзе атрымаў Нацыянальную тэатральную прэмію.Знаёмства з творчасцю гэтага рэжысёра працягнецца на фестывалі 22 верасня. Ён раскажа гісторыю "Вясковы ўрач" па творы Франца Кафкі. Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр пакажа гісторыю, якая пачынаецца з непрыемных абставінаў: урачу трэба ехаць да хворага, а каня ў яго няма.Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі 21 верасня пакажа спектакль украінскага рэжысёра Стаса Жыркова. "Паляванне на сябе" па матывах савецкай п’есы Аляксандра Вампілава пасля прэм’еры мела неадназначныя водгукі крытыкаў.Яшчэ адну работу гэтага рэжысёра – спектакль "ГЭТАМЫ" па нашумелай кнізе Андруся Горвата "Радзіва Прудок" можна будзе ўбачыць 22 верасня.У рамках Belarus Open на форуме пакажуць два спектаклі сезона 2018/2019 - "Стражы Тадж-Махала" і "Паветра". Першы АРТ Карпарэйшн прадставіць 22 верасня, другі харэограф Вольга Лабоўкіна і тэатр танца KARAKULI пакажуць 25 і 26 верасня.Інтэрпрэтацыю рамана "Кандыд, або Аптымізм" Вальтэра 23 верасня на фестывалі прадставіць Ігар Казакоў.Міжнародная праграма: неіснуючая мова і харэаграфіяУдзельнікамі міжнароднай праграмы стануць спектаклі з Літвы, Францыі, Грузіі і Германіі. Адкрые праграму нямецкі рэжысёр Анту Рамэра Нуньеса спектаклем на неіснуючай мове "Адысея". Пастаноўку аднаго са старэйшых тэатраў Германіі – тэатра Талія – можна будзе ўбачыць 28 верасня.На 1 кастрычніка запланаваная сумесь танца і візуальнага мастацтва – пастаноўка "Піксель" харэографа Мурада Мерзукі, пабудаваная на прынцыпе аптычнай ілюзіі.Завяршыцца праграма фестываля "ТЭАРТ" пастаноўкай сцэнарыста легендарных савецкіх фільмаў "Міміно" і "Кін-дза-дза" Рэзо Габрыядзе. Ён прывязе ў беларускую сталіцу марыянетачны спектакль "Сталінград" свайго тэатра і раскажа аб наступствах Сталінградскай бітвы. Гістарычныя падзеі ажывуць 7 і 8 кастрычніка.
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104042/83/1040428340_65:0:1134:802_1920x0_80_0_0_f220a3edd1bc3894724fae69872f7165.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
афiша , культура, у беларусі, навіны , мінск, міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва тэарт
афiша , культура, у беларусі, навіны , мінск, міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва тэарт
Чым будзе здзіўляць "ТЭАРТ" у гэтым годзе
12:25 02.08.2019 (абноўлена: 10:15 18.04.2023) Падрабязная праграма міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва – у аглядзе Sputnik.
Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва пройдзе ў Мінску ўжо ў дзевяты раз. З 20 верасня па 8 кастрычніка мінчане і госці сталіцы змогуць наталіць смагу да мастацтва: "ТЭАРТ" традыцыйна збірае на сваёй пляцоўцы самыя эпатажныя і цікавыя пастаноўкі.
У гэтым годзе адна з самых яркіх культурных падзей восені пройдзе пад слоганам "Канцэнтрат". Такім чынам арганізатары – у ліку якіх цэнтр візуальных мастацтваў АРТ Карпарэйшн і ААТ Белгазпрамбанк – імкнуцца падкрэсліць максімальную прысутнасць тэатра ў жыцці горада і яго жыхароў.
За тры тэатральныя тыдні публіцы прадставяць 4 спектаклі міжнароднай праграмы і 11 мерапрыемстваў у рамках шоўкейса Belarus Open.
Belarus Open: ад Горвата да Кафкі
Распачнецца форум 20 верасня тэатралізацыяй "Канцэнтрат. Адкрыццё".
Паказы спектакляў праграмы Belarus Open стартуюць 21 верасня. Гледачам абяцаюць прадставіць 8 самых яркіх спектакляў апошніх гадоў – іх абірала куратар праграмы, тэатральны крытык Людміла Грамыка.
21 верасня – нашумелая пастаноўка рэжысёра Юры Дзівакова "Песнь песняў" ад АРТ Карпарэйшн. Дарэчы, Дзівакоў за гэты спектакль ў 2018 годзе атрымаў Нацыянальную тэатральную прэмію.
Знаёмства з творчасцю гэтага рэжысёра працягнецца на фестывалі 22 верасня. Ён раскажа гісторыю "Вясковы ўрач" па творы Франца Кафкі. Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр пакажа гісторыю, якая пачынаецца з непрыемных абставінаў: урачу трэба ехаць да хворага, а каня ў яго няма.
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі 21 верасня пакажа спектакль украінскага рэжысёра Стаса Жыркова. "Паляванне на сябе" па матывах савецкай п’есы Аляксандра Вампілава пасля прэм’еры мела неадназначныя водгукі крытыкаў.
Яшчэ адну работу гэтага рэжысёра – спектакль "ГЭТАМЫ" па нашумелай кнізе Андруся Горвата "Радзіва Прудок" можна будзе ўбачыць 22 верасня.
У рамках Belarus Open на форуме пакажуць два спектаклі сезона 2018/2019 - "Стражы Тадж-Махала" і "Паветра". Першы АРТ Карпарэйшн прадставіць 22 верасня, другі харэограф Вольга Лабоўкіна і тэатр танца KARAKULI пакажуць 25 і 26 верасня.
Інтэрпрэтацыю рамана "Кандыд, або Аптымізм" Вальтэра 23 верасня на фестывалі прадставіць Ігар Казакоў.
Міжнародная праграма: неіснуючая мова і харэаграфія
Удзельнікамі міжнароднай праграмы стануць спектаклі з Літвы, Францыі, Грузіі і Германіі. Адкрые праграму нямецкі рэжысёр Анту Рамэра Нуньеса спектаклем на неіснуючай мове "Адысея". Пастаноўку аднаго са старэйшых тэатраў Германіі – тэатра Талія – можна будзе ўбачыць 28 верасня.
На 1 кастрычніка запланаваная сумесь танца і візуальнага мастацтва – пастаноўка "Піксель" харэографа Мурада Мерзукі, пабудаваная на прынцыпе аптычнай ілюзіі.
Завяршыцца праграма фестываля "ТЭАРТ" пастаноўкай сцэнарыста легендарных савецкіх фільмаў "Міміно" і "Кін-дза-дза" Рэзо Габрыядзе. Ён прывязе ў беларускую сталіцу марыянетачны спектакль "Сталінград" свайго тэатра і раскажа аб наступствах Сталінградскай бітвы. Гістарычныя падзеі ажывуць 7 і 8 кастрычніка.