МІНСК, 2 жні - Sputnik. Прызначаны на гэтым тыдні намеснікам міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай будзе адказваць за дашкольную і сярэднюю адукацыю, а таксама выхаваўчую працу.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў мінулы панядзелак даў згоду на прызначэнне Аляксандра Кадлубая намеснікам міністра адукацыі. Чыё месца ён зойме, да апошняга моманту вядома не было.
Згодна з апублікаванай ў пятніцу пастановай Саўміна Беларусі, ад пасады намесніка міністра адукацыі вызвалена Раіса Сідарэнка, якая працавала ў кіраўніцтве ведамства са снежня 2014 года.
На сайце Мінадукацыі замест яе ўжо пазначаны Кадлубай. Кіруе новы намеснік міністра Галоўным упраўленнем агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі, а таксама Галоўным упраўленнем выхаваўчай працы і моладзевай палітыкі.
Кадлубай на сёння з'яўляецца самым маладым з кіраўнікоў Мінадукацыі: яму ўсяго 37 гадоў. Да апошняга часу ён узначальваў аддзел адукацыі ў Лідскім раёне. Па адукацыі Кадлубай гісторык.
У пастанове Саўміна пазначана, што Сідарэнка пераходзіць да іншага наймальніка. Кім будзе працаваць ужо былая намесніца міністра, пакуль невядома.