Беларускіх школьнікаў будуць карміць даражэй

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускія школьнікі
Беларускія школьнікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў павялічаны для школьнікаў і наведвальнікаў дзіцячых садкоў на 10%.

МІНСК, 5 жні - Sputnik. Нормы расходаў на харчаванне асобных катэгорый навучэнцаў ва ўстановах адукацыі павялічаны ў Беларусі, адпаведнае рашэнне прыняў Саўмін.

Школьнікі на занятках, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Траціна беларускіх школьнікаў пастаянна адчувае стрэс

Нормы расходаў замацаваны пастановай Саўміна №504 ад 31 ліпеня 2019 года.

Згодна з дакументам, нормы расходаў на харчаванне ў яслях, яслях-садах, дзіцячых садках, дашкольных цэнтрах развіцця дзіцяці, спецыяльных яслях-садах і дзіцячых садках, вучэбна-педагагічных комплексах выраслі на 10%.

У сярэднім на 10% павялічаны нормы расходаў таксама для школьнікаў, гімназістаў, ліцэістаў і некаторых іншых навучэнцаў.

На харчаванне ў цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі нормы выраслі на 7-10%, на 10% - у санаторных яслях-садах і дзіцячых садках, санаторных групах Рэспубліканскага цэнтра для дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннем слыху з працягласцю знаходжання 12-24 гадзіны. У мінулы раз нормы расходаў на харчаванне таксама павялічваліся на 10% - у снежні мінулага года.

Стужка навiн
0