Міністр сельскай гаспадаркі выказаўся пра гібель жывёлы і сітуацыю ў Горках

© Sputnik / Виктор Толочко Tolochko VictorМіністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоль Хацько
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоль Хацько - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней прэзідэнт Беларусі заяўляў, што возьме пад асаблівы кантроль сітуацыю ў жывёлагадоўлі і прыгразіў рашучай рэакцыяй чыноўнікам.

МІНСК, 5 жні - Sputnik. У Горках парушылі тэхналогіі кармлення жывёлы, сказаў міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Анатоль Хацько ў эфіры тэлеканала СТБ.

Лукашэнка - чыноўнікам: за падзеж жывёлы сядзеце ў турму - Sputnik Беларусь
Радыё
Лукашэнка - чыноўнікам: за гібель жывёлы сядзеце ў турму

Кіраўнік аграрнага ведамства нагадаў, што па ўсёй краіне ўтрымліваецца больш за 4 мільёны жывёл, з якіх 1,4 мільёна - гэта буйная рагатая жывёла.

Цяпер стаіць задача мінімізаваць страты ў гэтай сферы. Гэта магчыма зрабіць пры дапамозе тэхналогій. Міністэрства сельскай гаспадаркі распрацавала неабходныя рэгламенты, як вырабляць малако.

"Вядома, фактар безгаспадарчасці, чаго тут казаць, прысутнічае. Парушэнні тэхналогіі прысутнічаюць", - прызнаўся Анатоль Хацько.

На яго думку, прычына гэтай праблемы крыецца ў тым, што з двух соцень гаспадарак у палове кіраўніцтва працуе толькі год. Таму для такіх кіраўнікоў трэба праводзіць навучальныя семінары.

Адказваючы на пытанне, чаму ў гаспадарцы ў Горках сумная сітуацыя з утрыманнем жывёлы, міністр сказаў, што там цяпер на вытворчасці працуюць спецыялісты.

"Хворая жывёла таксама ёсць з-за таго, што зімоўка, парушэнне кармлення. Жывёлы ёсць, яны знаходзяцца на лячэнні, таму іх і выдзелілі ў асобныя групы. Так, яны паслабленыя. Яны сёння выкарыстоўваюць і энергетыкі для таго, каб аднаўляць гэтых жывёл" , - распавёў Анатоль Хацько.

Пры гэтым міністр лічыць, што сітуацыю можна паправіць, а на ферме пад Горкамі ўжо сёння на адну карову прыходзіцца 17 літраў малака ўдою у дзень.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0