Танкавы біятлон лічыцца самай відовішчнай дысцыплінай на Міжнародных вайсковых гульнях "АрМГ-2019". Нягледзячы на дождж, у Алабіна з'язджаюцца сотні гледачоў. Менавіта таму арганізатары зрабілі ўсё магчымае, каб спаборніцтвы былі максімальна дынамічнымі. Бо калі танкі будуць паражаць цэлі на адлегласці ў дзесяць кіламетраў, з трыбуны гэта наўрад ці ўбачыш.
"Калі няма лятаючага вока, якое дзесяць кіламетраў праляціць і будзе глядзець, нічога не ўбачыць глядач. Гэта першае. Другое: скарочаныя дыстанцыі ў параўнанні з нарматывамі, якія дзейнічаюць у расійскай арміі. Зноў жа, каб глядач назіраў машыны наўпрост на свае вочы", - адзначыў Мураховскі.
Нагадаем, у гэтым годзе ў танкавым біятлоне ўдзельнічаюць каманды з 25 краін. Упершыню ў гісторыі спаборнічаць будуць і жаночыя экіпажы. Як выдатная палова танкістаў спраўляецца з махінай - глядзіце на відэа Sputnik.