МІНСК, 6 жні - Sputnik. Пытанні падрыхтоўкі і правядзення выбараў у беларускі парламент абмеркавалі на пасяджэнні ЦВК у Мінску ў аўторак, паведамляе карэспандэнт Sputnik з залы пасяджэнняў.
У гэтым годзе ў Беларусі выбары пройдуць 7 лістапада ў Савет рэспублікі і 17 лістапада ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Лідзія Ярмошына ў аўторак абвясціла пра старт выбарчай кампаніі.
"Указы прэзідэнта Беларусі аб правядзенні выбараў у парламент апублікаваныя сёння, яны ўступілі ў сілу. У Беларусі стартавала выбарчая кампанія", - сказала яна журналістам да пачатку пасяджэння.
Парадак дня пасяджэння
На парадку дня пасяджэння Цэнтрвыбаркама - 20 пытанняў, якія тычацца падрыхтоўкі і правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. У іх ліку - пытанне аб зацвярджэнні выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў, а таксама парадак накіравання ўнутраных назіральнікаў на выбары.
Акрамя таго, занесенае пытанне аб парадку ўдзелу ў выбарах асоб, якія знаходзяцца за мяжой, і пытанне аб стварэнні дадатковых умоў для асоб з абмежаванымі магчымасцямі.
ЦВК спатрэбілася менш за 10 хвілін, каб зацвердзіць каляндарныя планы арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у ніжнюю і верхнюю палаты беларускага парламента, перадае карэспандэнт Sputnik.
Выбары ў верхнюю палату
Выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца ў адзін момант, у адзін дзень, 7 лістапада, гэта вызначана ва ўказе прэзідэнта, заявіла Ярмошына на пасяджэнні ЦВК.
Раней журналістам яна паведаміла, што вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі павінна завяршыцца да 8 кастрычніка. Паводле яе слоў, у Савет Рэспублікі будуць "абраныя вельмі паспяховыя людзі".
Выдаткі на выбары
Цэнтрвыбаркам разгледзеў пытанне аб каштарысе расходаў на правядзенне выбарчай кампаніі.
Раней прэзідэнт даручыў дапрацаваць дакументы, якія тычацца прызначэння даты і правядзення выбараў, з мясцовымі ўладамі, Камітэтам дзяржаўнага кантролю.
У прыватнасці, з КДК будзе ўзгоднены кошт выбарчай кампаніі. Як правіла, на парламенцкія выбары ў Беларусі выдаткоўваецца каля 10 мільёнаў долараў. Па словах Ярмошынай, выбарчая кампанія ў гэтым годзе павінна ўкласціся ў 22 мільёна 224 тысячы беларускіх рублёў.
"Фінансаванне парламенцкіх выбараў аптымальнае, яно ў гэтую выбарчую кампанію нават павялічана на 1 мільён рублёў у параўнанні з выбарчай кампаніяй 2016 года", - адзначыла Ярмошына.
Гэта, па яе словах, звязана з ростам даходаў насельніцтва.
"Выніковая лічба (бюджэту выбараў у абедзве палаты парламента - Sputnik) - каля 23 мільёнаў беларускіх рублёў", - сказала Ярмошына.
Парадак запрашэння міжнародных назіральнікаў
Адно з асноўных пытанняў пасяджэння ЦВК - парадак запрашэння міжнародных назіральнікаў.
На мінулым тыдні на сустрэчы ў прэзідэнта было прынята рашэнне запрасіць назіраць за выбарамі асноўных партнёраў - місію ад Выканкама СНД, Саюзнай дзяржавы, БДІПЧ АБСЕ, будуць накіраваныя запрашэнні кіраўнікам ЦВК замежных дзяржаў. Па словах Ярмошынай, "ніхто не будзе прыкладаць нейкіх асаблівых намаганняў, каб павялічваць неабмежавана іх колькасць".
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама праінфармавала на пасяджэнні ў аўторак, што МЗС ужо накіраваў запрашэнні міжнародным назіральнікам - з ПА АБСЕ, ШАС і СНД. Свае запрашэнні ЦВК Беларусі накіруе крыху пазней.
"Цэнтрвыбаркам Беларусі запросіць на выбары сваіх калегаў з ЦВК усіх краін СНД, Украіны, Грузіі", - заявіла яна.
Як паведамілана падчас пасяжэння сакратар ЦВК Алена Дмухайла, ЦВК будзе прымаць дакументы на акрэдытацыю ў электронным выглядзе. Па яе словах, на гэтых выбарах ЦВК паспрабаваў спрасціць форму пасведчання, якое будуць атрымліваць міжнародныя назіральнікі.
"Акрэдытацыя будзе простай", - сказала яна. Па яе словах, на гэтых парламенцкіх выбарах будзе не менш за 800 міжнародных назіральнікаў.
"Да нас заўсёды прыязджае шмат назіральнікаў, у нас с з імі заўсёды добрыя адносіны", - адзначыла кіраўнік ЦВК Ярмошына. Па яе словах, на прэзідэнцкіх выбарах бывае да 1000 міжнародных назіральнікаў.
Яна таксама паведаміла, што ў кастрычніку ў Мінску пройдзе двухдзённая канферэнцыя ПА АБСЕ, на якую прыедуць назіральнікі і прадстаўнікі ЦВК. Па яе словах, на канференцыі адбудзецца абмен вопытам назірання на выбарчых кампаніях.
Ярмошына не выключае таго, што можа быць крытык ў адносінах да беларускіх выбараў з боку пэўных назіральнікаў. "Але ніколі не было незадаволенасці адносна акрэдытацыі і фармата прыбывання ў краіне", - сказала яна.
Выбарчыя акругі і камісіі
На пасяджэнні ЦВК таксама разгледжана пытанне аб утварэнні выбарчых акругаў і выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў і сенатараў.
Як раней паведаміла Ярмошына журналістам, выбарчыя камісіі павінны быць сфармаваныя да 2 верасня.
Паводле яе слоў, у Мінску будзе больш за ўсё выбарчых камісій - 21. Менш за ўсё выбарчых камісій будзе ў Гродзенскай і Магілёўскай абласцях - па 14.
Ярмошына паведаміла, што пасля таго, як будуць сфармаваныя выбарчыя камісіі, кандыдаты ў дэпутаты могуць падаваць дакументы на рэгістрацыю.
Парадак вылучэння кандыдатаў у ніжнюю палату
Вылучаць кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў можна будзе трыма спосабамі - гэта могуць рабіць палітпартыі, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам збору подпісаў, заявіў галоўны спецыяліст аддзела прававой работы ЦВК Глеб Хмялёў.
Паводле яго слоў, для збору подпісаў павінны быць створаныя ініцыятыўныя групы ў складзе не менш за 10 чалавек. Для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты павінна быць сабрана не менш за 1000 подпісаў у сваёй акрузе, інакш не будуць улічвацца подпісы, сабраныя ў іншых акругах.
Збор подпісаў можна праводзіць па 7 кастрычніка, потым кандыдаты атрымаюць пасведчанні.
Збіраць подпісы можна будзе на пікетах. Да 26 жніўня павінны быць вызначаны месцы правядзення пікетаў. Дазволу на правядзенне пікетаў у зацверджаных месцах атрымліваць будзе не трэба, сказаў Хмялёў.