Каляндарныя планы парламенцкіх выбараў апублікаваў ЦВК

© Sputnik / Виктор ТолочкоЦВК Беларусі
ЦВК Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Участкі для галасавання на парламенцкіх выбарах у Беларусі з'явяцца не пазней 15 верасня, а ўчастковыя выбарчыя камісіі павінны быць сфарміраваны не пазней за 2 кастрычніка.

МІНСК, 7 жні - Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі апублікаваў каляндарныя планы па выбарах у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Дакументы, зацверджаныя на сённяшнім пасяджэнні ЦВК, даступныя на сайце гэтага дзяржоргана.

Цэнтрвыбаркам Беларусі - Sputnik Беларусь
Наступнае пасяджэнне ЦВК пройдзе ў канцы жніўня

Згодна з каляндарным планам па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў, тэрмін вылучэння ў склад акруговых выбарчых камісій - не пазней за 30 жніўня. Сваіх прадстаўнікоў могуць прапаноўваць палітычныя партыі і іншыя рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы, грамадзяне.

Паведамляецца таксама, што ўчасткі для галасавання на парламенцкіх выбарах у Беларусі з'явяцца не пазней 15 верасня, а ўчастковыя выбарчыя камісіі павінны быць сфарміраваны не пазней за 2 кастрычніка. Вылучаць сваіх прадстаўнікоў у гэтыя камісіі могуць да 29 верасня палітычныя партыі, а таксама рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне.

Тым часам вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць з 8 верасня па 7 кастрычніка ўключна. Рэгістрацыя запланаваная на 8-17 кастрычніка.

Выбаршчыкі не пазней за 6 лістапада атрымаюць абвесткі пра тое, у які час і дзе пройдуць выбары. У гэты ж перыяд ім павінны даць інфармацыю пра кандыдатаў у дэпутаты па іх акрузе.

Датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах адбудзецца з 12 па 16 лістапада, а 17 лістапада - гэта асноўны дзень галасавання.

Вынікі выбараў па кожнай акрузе будуць накіраваныя ў друк не пазней чым на пяты дзень пасля асноўнага галасавання (22 лістапада).

Спіс дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў апублікуюць не пазней трох дзён з моманту ўстанаўлення вынікаў выбараў.

Вылучэнне кандыдатаў на выбарах у верхнюю палату парламента - Савет Рэспублікі - паводле каляндарнага плану пройдзе з 9 верасня па 8 кастрычніка. Тэрміны рэгістрацыі - з 9 па 13 кастрычніка. Самі выбары запланаваны на 7 лістапада, іх вынікі будуць устаноўлены не пазней за 22 лістапада.

Стужка навiн
0