Прахадныя балы на платнае аддзяленне ў БДУ дасягалі 325 з 400

© Sputnik / Виктор ТолочкоГеафак БДУ
Геафак БДУ - Sputnik Беларусь
Усяго на першы курс дзённай платнай формы вядучая ВНУ залічыла 1937 абітурыентаў.

МІНСК, 7 жні - Sputnik. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт падвёў вынікі прыёмнай кампаніі на платнае аддзяленне, паведамілі Sputnik у прэс-службе ВНУ.

БДУ трапіў у дзясятку лепшых універсітэтаў СНД - Sputnik Беларусь
БДУ трапіў у дзясятку лепшых універсітэтаў СНД

Залічэнне абітурыентаў на першы курс платнай формы прайшло ў беларускіх ВНУ напярэдадні. Конкурс на дзённую "платку" у вядучую ВНУ краіны склаў 1,4 чалавека на месца. Усяго БДУ прыняў на першы курс 1937 платнікаў.

Цікава, што амаль палова (46,6%) ўсіх залічаных на першы курс платнікаў - ліцэісты і гімназісты. У практычна 45% залічаных сумарная колькасць балаў перавышае 300.

Сярод прыродазнаўчанавуковых спецыяльнасцяў максімальны сярэдні бал быў на "Хіміі лекавых злучэнняў" - 323 балы. На "Інфарматыку" патрабавалася ад 307 балаў, на "Біяхімію" - больш за 287.

Сярод сацыяльна-эканамічных і гуманітарных спецыяльнасцяў максімальны прахадны бал склаўся на "Міжнародныя адносіны": 325 з 400 магчымых. На "Правазнаўства" патрабавалася ад 310 балаў, а на "Міжнароднае права" - ад 307.

Мінімальны прахадны бал на дзённае платнае аддзяленне з поўным тэрмінам навучання сярод спецыяльнасцяў, дзе патрабаваліся тры ЦТ і атэстат, быў 194 - на "Гідраметэаралогіі".

Нагадаем, у параўнанні з папярэднімі гадамі прахадныя балы ў беларускія ВНУ прыкметна выраслі. Прычына гэтаму - у змене методыкі падліку балаў на ЦТ, з-за чаго павялічыліся сярэднія балы абітурыентаў, а большая колькасць рабят пераадолела "парогі".

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі