Відэа

Тэлеканал RT з "Зімовай вішняй" выйшаў у фінал Emmy – відэа

Падпісацца
Ужо сёмую намінацыю на прэстыжную міжнародную прэмію Emmy атрымаў тэлеканал RT. Глядзіце на відэа, якія рэпартажы былі намінаваныя на тэлевізійны "Оскар".

У фінал у катэгорыі "Навіны" ўвайшла серыя рэпартажаў RT аб пажары ў гандлёвым цэнтры "Зімовая вішня" ў Кемерава. Карэспандэнты RT працавалі на месцы падзей, асвятляючы гісторыі людзей, якія перажылі трагедыю, і стыхійныя мітынгі, якія рушылі за пажарам.

Раней RT быў намінаваны на Emmy ужо шэсць разоў. У мінулым годзе намінацыю на International Emmy ў катэгорыі "Навіны" атрымала серыя спецрэпартажаў RT, прысвечаная гуманітарнай катастрофе ў іракскім Масуле і асвятленню сітуацыі мэйнстрымаўскімі СМІ.

У 2017 годзе вядучы праграмы "Ёсць кантакт" на RT America Крыс Хэджэс выйшаў у фінал амерыканскай Emmy у катэгорыі "Лепшы вядучы інфармацыйнага ток-шоу". У 2016 годзе ў фінал International Emmy выйшла серыя спецрэпартажаў, прысвечаных 70-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, у 2014 годзе - спецрэпартажаў пра галадоўку зняволеных у амерыканскай турме Гуантанама (Куба). У 2012 годзе RT стаў фіналістам прэміі за асвятленне акцыяў руху Occupy Wall Street ў ЗША, у 2010 годзе - за эфір аб першым візіце прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў Расію.

У 2017 годзе RT упершыню ў Расіі правёў судзейства паўфіналу прэміі International Emmy ў катэгорыях "Навіны" і "Дакументальнае кіно".

Прэмія Emmy з'яўляецца тэлевізійным аналагам "Оскара" і лічыцца адной з самых прэстыжных у галіне тэлевяшчання. Цырымонія ўручэння ўзнагарод International Emmy адбудзецца 24 верасня ў Нью-Ёрку.

Стужка навiн
0