Афіцыйна: Глеб перайшоў у "Іслач"

© AFP 2024 / PATRIK STOLLARZБеларускі футбаліст Аляксандр Глеб
Беларускі футбаліст Аляксандр Глеб - Sputnik Беларусь
Падпісацца
38-гадовы паўабаронца свой, верагодна, апошні сезон у кар'еры правядзе разам з "ваўкамі".

МІНСК, 8 жні - Sputnik. Беларускі футбаліст Аляксандр Глеб працягне кар'еру ў "Іслачы" (Мінскі раён), паведамілі ў прэс-службе "ваўкоў".

Сёння СМІ напісалі, што 38-гадовы паўабаронца правёў трэніроўку разам з "Іслаччу". Затым высветлілася, што гэта не першы сумесны занятак Глеба і "ваўкоў". Аднак афіцыйнай заявы аб пераходзе хаўбека ў клуб з Мінскага раёна не было.

"Аляксандр Глеб перайшоў у "Іслач". Самы тытулаваны беларускі футбаліст сучаснасці падпісаў кантракт з клубам з Мінскага раёна!" - распавялі ў прэс-службе клуба.

Суразмоўцы агенцтва не сталі раскрываць падрабязнасці пагаднення, адзначыўшы толькі, што Глеб будзе выступаць у камандзе пад 13 нумарам.

У чэрвені Глеб сышоў з БАТЭ. З тых часоў у СМІ з'явіліся чуткі аб працягу яго кар'еры ў "Іслачы". У сакавіку футбаліст заявіў, што цяперашні сезон стане для яго апошнім.

Глеб у розныя гады выступаў за нямецкія "Штутгарт" і "Вальфсбург", англійскія "Арсенал" і "Бірмінгем Сіці", іспанскую "Барселону", расійскія "Крылы Саветаў", турэцкія "Каньяспор" і "Генчлербірлігі".

Ён станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў (2009), чэмпіёнам Іспаніі (2009), чэмпіёнам Беларусі (1999, 2012, 2013, 2015, 2016, 2018), уладальнікам Кубка Іспаніі (2009), уладальнікам Кубка англійскай лігі (2011), срэбным прызёрам чэмпіянату Германіі (2003), бронзавым прызёрам чэмпіянату Англіі (2008).
У чэмпіянаце Беларусі "Іслач" пасля 17 тураў займае чацвёртае месца з 22 ачкамі.

Стужка навiн
0