Пракуроры праверылі, як утрымліваецца магіла легендарнага Дзеда Талаша

CC BY-SA 3.0 / Валацуга / Магіла ТалашаПомнік на магіле Талаша ў Петрыкаве
Помнік на магіле Талаша ў Петрыкаве - Sputnik Беларусь
Праверка паказала, што не ўсе аб'екты спадчыны ў Петрыкаўскім раёне ўтрымліваюцца належным чынам.

МІНСК, 8 жні - Sputnik. Пракуратура Гомельскай вобласці праверыла, ці выконваецца ў Петрыкаўскім раёне заканадаўства, якое рэгламентуе ахову гісторыка-культурнай спадчыны.

У прыватнасці, яны наведалі закрытыя каталіцкія могілкі Петрыкава, на якіх знаходзіцца магіла дзеда Талаша.

"На тэрыторыі могілак размешчаны аб'екты спадчыны - магіла дзеда Талаша і братэрская магіла савецкіх воінаў, надмагільныя збудаванні, якія ўяўляюць сабой творы мастацтва дарэвалюцыйных і савецкіх майстроў", - удакладнілі ў пракуратуры.

© Public Domain Фонды Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музея літаратуры і мастацтваЯкуб Колас і дзед Талаш у кабінеце пісьменніка
Пракуроры праверылі, як утрымліваецца магіла легендарнага Дзеда Талаша - Sputnik Беларусь
Якуб Колас і дзед Талаш у кабінеце пісьменніка

Васіль Ісакавіч Талаш - удзельнік партызанскага руху ў савецка-польскай і Вялікай Айчыннай войнах, народны герой Беларусі, герой аповесці Якуба Коласа "Дрыгва". Лічыцца, што ён самы пажылы удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Памёр у 1946 годзе.

У ходзе пракурорскай праверкі былі выяўленыя факты неналежнага ўтрымання гісторыка-культурных каштоўнасцяў і правядзення на іх работ без неабходных узгадненняў.

© Photo : Прокуратура Гомельской областиКапліца Узнясенскай царквы ХVIII ст. (2015 г. i 2019 г.)
Пракуроры праверылі, як утрымліваецца магіла легендарнага Дзеда Талаша - Sputnik Беларусь
Капліца Узнясенскай царквы ХVIII ст. (2015 г. i 2019 г.)

Так, на капліцы Васкрасенскай царквы ў Петрыкаве без узгаднення з Міністэрствам культуры і правядзення неабходных даследчых работ зменены яе колер.

А ўласнікі помніка драўлянага дойлідства ў Петрыкаве на вуліцы камунальнай не прынялі мер па рамонце і падтрыманню элементарнага санітарнага стану будынка і зямельнага ўчастка, на якім ён размешчаны.

"Некаторае шкло ў вокнах дома было выбітае, тэрыторыя домаўладання зарасла пустазеллем", - канстатавалі пракуроры.

Па выніках праверкі пракуратура Гомельскай вобласці ўнесла прадстаўленне старшыні Петрыкаўскага райвыканкама, у якім запатрабавала ліквідаваць выяўленыя парушэнні. Выкананне акта нагляду ўзята на кантроль.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі