МІНСК, 8 жні - Sputnik. Штармавое папярэджанне зноў абвешчана ў Беларусі - на пятніцу 9 жніўня, паведамілі Sputnik у чацвер у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Напярэдадні сіноптыкі папярэдзілі беларусаў аб істотным пагаршэнні ўмоў надвор'я: у чацвер у краіне прайшлі праліўныя ліўні, з-за чаго ў шэрагу гарадоў Беларусі аказаліся падтопленымі асобныя ўчасткі вуліц.
Паводле інфармацыі Гідрамета, у пятніцу 9 жніўня дажджы ў рэспубліцы спыняцца, але на змену ім прыйдзе моцны вецер: на паўночным усходзе краіны яго парывы будуць дасягаць хуткасці 15-20 метраў у секунду.
З-за неспрыяльнага надвор'я ў Беларусі быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: адпаведныя папярэджанні былі разасланыя МНС жыхарам рэспублікі з дапамогай месенджараў.