МІНСК, 9 жні - Sputnik. Брэсцкае "Дынама" паляціць на матч чэмпіянату Беларусі супраць магілёўскага "Дняпро" на самалёце, паведамілі ў прэс-службе клуба.
Заўтра стартуе 17-ы тур нацыянальнага першынства. Берасцейцы правядуць выязны матч супраць "Дняпро" ў Магілёве.
"На матч 17 тура вышэйшай лігі супраць "Дняпро" нашы футбалісты і трэнерскі штаб будуць дабірацца на самалёце тытульнага спонсара "Дынама-Брэст"- авіякампаніі "Белавія", - распавялі ў прэс-службе клуба.
Каманда адправіцца ў Магілёў сёння ўвечары. Суразмоўцы агенцтва звярнулі ўвагу, што пералёт зойме менш за гадзіну замест шасці-сямі на аўтобусе.
Стартавы свісток ў паядынку "Дняпро" - "Дынама-Брэст" прагучыць у 18:45.
Нагадаем, берасцейцы ўжо лёталі на матчы ЧБ: упершыню ў гісторыі турніру футбалісты адправіліся паветраным транспартам у Віцебск.
Брэсцкае "Дынама" цяпер лідзіруе ў табліцы - 39 ачкоў пасля 16 тураў. Другое месца ў барысаўскага БАТЭ, які набраў на два балы менш. "Дняпро" займае перадапошні радок з 10 ачкамі.