Спікер верхняй палаты 8 жніўня правёў сустрэчу з паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым, на якой былі абмеркаваныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама вынікі VI Форуму рэгіёнаў, які прайшоў у Санкт-Пецярбургу ў ліпені.
Паводле слоў Мясніковіча, зараз праект абноўленай Праграмы дзеянняў па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб Саюзнай дзяржаве знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці.
"Дагавор - гэта напрамкі супрацоўніцтва. Я прыхільнік таго, што яго чапаць нельга. Узнікае пытаньне: як зыходзячы з дагавора, канкрэтызаваць мэты ўмацавання нашай інтэграцыі? Для гэтага робіцца праграма дзеянняў. І мы павінны не чакаючы гэтай праграмы, вельмі сур'ёзна думаць над гарманізацыяй заканадаўстваў", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.
Ён таксама адзначыў, што ў цяперашні час краінам трэба паскорыць працу па збліжэнні заканадаўстваў.
Мезенцаў пагадзіўся, што без уніфікацыі законаў прагрэс у інтэграцыі ў рамках СД будзе ўскладнены.