https://bel.sputnik.by/20190810/Alyaksandra-Gerasmenya-gatovaya-znachalts-federatsyyu-plavannya-1042367395.html
Аляксандра Герасіменя гатовая ўзначаліць федэрацыю плавання
Аляксандра Герасіменя гатовая ўзначаліць федэрацыю плавання
Sputnik Беларусь
Спартсменка гатовая кіраваць федэрацыяй, калі пра гэта яе папросіць прэзідэнт Беларусі. 10.08.2019, Sputnik Беларусь
2019-08-10T09:30+0300
2019-08-10T09:30+0300
2023-05-02T17:40+0300
галоўнае
спорт
у беларусі
навіны
беларусь
аляксандра герасіменя
плаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102407/49/1024074913_0:207:4001:2457_1920x0_80_0_0_ad2aff22d9bbc8cb980418a8175f9748.jpg
МІНСК, 10 жні - Sputnik. Знакамітая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя, якая заявіла аб завяршэнні спартыўнай кар'еры, гатовая ўзначаліць Беларускую федэрацыю плавання, паведамілі СМІ.Пра тое, што спартсменка пакідае вялікі спорт, стала вядома ў сераду 7 жніўня. Сваё рашэнне Герасіменя патлумачыла тым, што пасля нараджэння дачкі больш не можа цалкам прысвячаць сябе спаборніцтвам.На пытанне, ці магла б яна кіраваць федэрацыяй, калі пра гэта папросіць прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, спартсменка адказала сцвярджальна."Я ўпрэглася б. Проста таму, што адчуваю адказнасць за свой від спорту", - сказала Герасіменя.Яна таксама паведаміла пра першыя крокі, якія зрабіла б на пасадзе: сабрала каманду, прадумала стратэгію. Пры гэтым Герасіменя адзначыла, што ўсё гэта - гіпатэтычна, калі будзе адпаведная размова з кіраўніком дзяржавы, яна дасць адказ.Герасіменя з'яўляецца шматразовай чэмпіёнкай Універсіяды, заваявала два залатыя медалі на чэмпіянатах Еўропы і столькі ж - на чэмпіянатах свету. А вось алімпійскага золата ў беларускі няма: на гульнях 2012 года ў Лондане яна двойчы спынялася ў кроку ад першай прыступкі пастамента, а на Алімпіядзе ў Рыа ў 2016-м была толькі трэцяй.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102407/49/1024074913_225:0:3774:2662_1920x0_80_0_0_fe26fe403dba72daeaa6cbb1e1d26167.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
галоўнае, спорт, у беларусі, навіны , беларусь, аляксандра герасіменя, плаванне
галоўнае, спорт, у беларусі, навіны , беларусь, аляксандра герасіменя, плаванне
Аляксандра Герасіменя гатовая ўзначаліць федэрацыю плавання
09:30 10.08.2019 (абноўлена: 17:40 02.05.2023) Спартсменка гатовая кіраваць федэрацыяй, калі пра гэта яе папросіць прэзідэнт Беларусі.
МІНСК, 10 жні - Sputnik. Знакамітая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя, якая заявіла аб завяршэнні спартыўнай кар'еры, гатовая ўзначаліць Беларускую федэрацыю плавання, паведамілі СМІ.
Пра тое, што спартсменка пакідае вялікі спорт, стала вядома ў сераду 7 жніўня. Сваё рашэнне Герасіменя патлумачыла тым, што пасля нараджэння дачкі больш не можа цалкам прысвячаць сябе спаборніцтвам.
На пытанне, ці магла б яна кіраваць федэрацыяй, калі пра гэта папросіць прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, спартсменка адказала сцвярджальна.
"Я ўпрэглася б. Проста таму, што адчуваю адказнасць за свой від спорту", - сказала Герасіменя.
Яна таксама паведаміла пра першыя крокі, якія зрабіла б на пасадзе: сабрала каманду, прадумала стратэгію. Пры гэтым Герасіменя адзначыла, што ўсё гэта - гіпатэтычна, калі будзе адпаведная размова з кіраўніком дзяржавы, яна дасць адказ.
Герасіменя з'яўляецца шматразовай чэмпіёнкай Універсіяды, заваявала два залатыя медалі на чэмпіянатах Еўропы і столькі ж - на чэмпіянатах свету. А вось алімпійскага золата ў беларускі няма: на гульнях 2012 года ў Лондане яна двойчы спынялася ў кроку ад першай прыступкі пастамента, а на Алімпіядзе ў Рыа ў 2016-м была толькі трэцяй.