МІНСК, 11 жні - Sputnik. Бомбу часоў вялікай Айчыннай вайны, якая не разарвалася, знайшлі ў лесе Баранавіцкага раёна, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Аб знаходцы паведамілі супрацоўнікі газавай службы, якія праводзілі ў лясным масіве непадалёк ад вёскі Лясная земляныя работы. Сапёры, якія прыбылі на месца, знайшлі авіяцыйны снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 7404 знішчыла небяспечную знаходку.
У чацвер, 8 жніўня, авіяцыйную бомбу часоў Вялікай Айчыннай вайны знайшоў грыбнік у Маладзечанскім раёне. Памер і вага снарада не адпавядалі параметрам, таму ёсць падставы меркаваць, што першымі яго знайшлі "чорныя капальнікі".