МІНСК, 12 жні - Sputnik. Купіць поўны камплект адзення для школьніка ў Беларусі можна за 65-160 рублёў, перакананая кіраўнік "Беллегпрама" Таццяна Лугіна. Сваім поглядам на школьную форму яна падзялілася ў эфіры тэлеканала АНТ.
У тым, што шэраг беларускіх фірмаў пры пашыве школьнай формы выкарыстоўвае замежныя тканіны, няма нічога дрэннага, лічыць кіраўнік канцэрна.
Яна тлумачыць, што ваўняныя тканіны "Камвольнага камбіната" часцей выкарыстоўваюцца для адзення больш высокага класа.
"Кожная швейная фірма ў праве выбіраць", - перакананая Лугіна.
Распавядаючы пра ўласны досвед збораў дзіцяці ў школу, яна адзначыла, што ў падлеткавым узросце выпрабавала розныя варыянты.
"Былі спробы набываць і пінжакі, і трыкатажныя камізэлькі, і жакеты", - распавяла Лугіна і прызнала - пінжакі яе сын у школу практычна не апранае.