Пошукавікі з Расіі і Беларусі знайшлі астанкі чырвонаармейцаў на Магілёўшчыне

© Photo : предоставлено организаторамиПошукавікі з Расіі і Беларусі знайшлі астанкі чырвонаармейцаў на Магілёўшчыне
Пошукавікі з Расіі і Беларусі знайшлі астанкі чырвонаармейцаў на Магілёўшчыне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Палявыя пошукавыя работы праходзяць у рамках расійска-беларускай Вахты Памяці.

МІНСК, 12 жні - Sputnik. Пошукавікі з Расіі і Беларусі знайшлі астанкі 15 чырвонаармейцаў на тэрыторыі Чавускага раёна на Магілёўшчыне, перадае Sputnik.

У палявых пошукавых работах, якія праходзяць у рамках расійска-беларускай Вахты Памяці, бяруць удзел 40 чалавек з дзвюх краін. Сярод іх пошукавікі з ваенна-патрыятычнага (пошукавага) клуба "Рассвет" з расійскага Арзамаса і прадстаўнікі магілёўскага абласнога клуба "Віккру".

© Photo : предоставлено организаторамиСярод парэшткаў былі знойдзеныя медалі, фрагменты квітанцый, медальёны і ёсць надзея, што асобы хаця б дваіх загінулых байцоў атрымаецца ўсталяваць
Пошукавікі з Расіі і Беларусі знайшлі астанкі чырвонаармейцаў на Магілёўшчыне - Sputnik Беларусь
Сярод парэшткаў былі знойдзеныя медалі, фрагменты квітанцый, медальёны і ёсць надзея, што асобы хаця б дваіх загінулых байцоў атрымаецца ўсталяваць

"На сённяшні дзень на тэрыторыі Чавускага раёна Магілёўскай вобласці выяўленыя і эксгумаваныя астанкі 15 воінаў РККА, пры 2 байцах знойдзеныя 2 медалі - "За баявыя заслугі" і "За адвагу", а таксама знойдзеныя чытаныя фрагменты квітанцый, па якіх можна будзе ўсталяваць асобу загінулых", - распавялі пра знаходку пашукавікі.

© Photo : предоставлено организаторамиНа тэрыторыі Чавускага раёна Магілёўскай знойдзеныя астанкі 15 чырвонаармейцаў
Пошукавікі з Расіі і Беларусі знайшлі астанкі чырвонаармейцаў на Магілёўшчыне - Sputnik Беларусь
На тэрыторыі Чавускага раёна Магілёўскай знойдзеныя астанкі 15 чырвонаармейцаў

Па іх словах, на месцы выяўлення астанкаў у 1943-44 годзе была ўмацаваная пазіцыя нямецкіх войскаў. Хутчэй за ўсё, загінулыя чырвонаармейцы ўдзельнічалі ў баях за вызваленне Чавускага раёна. Цырымонія перапахавання астанкаў адбудзецца 15 жніўня ў вёсцы Бынава.

© Photo : предоставлено организаторамиАтрад плануе правесці палявыя пошукавыя работы ў Слаўгарадскім і Бабруйскім раёнах
Пошукавікі з Расіі і Беларусі знайшлі астанкі чырвонаармейцаў на Магілёўшчыне - Sputnik Беларусь
Атрад плануе правесці палявыя пошукавыя работы ў Слаўгарадскім і Бабруйскім раёнах

Экспедыцыя, якая пачалася 5 жніўня, праходзіць пад кіраўніцтвам прадстаўніка 52 асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна ўзброеных сіл Беларусі Дзяніса Грыбоўскі. На гэтым тыдні атрад збіраецца весці палявыя пошукавыя работы ў Слаўгарадскім і Бабруйскім раёнах.

Стужка навiн
0