Міжнародны кулінарны фестываль "Мотальскія прысмакі" прайшоў на Брэстчыне ў дзясяты раз. За гэтыя гады свята стала сапраўдным брэндам вобласці, і цяпер яго наведваюць не толькі беларусы: паласавацца палесскімі дэлікатэсамі прыязджаюць госці з Украіны, Расіі, Польшчы, Латвіі і нават Алжыра.
Гэтыя мясціны яшчэ з часоў заступніцы княгіні Боны Сфорца славіліся сваімі мяснымі і рыбнымі прысмакамі. Гатуюць іх па стогадовых рэцэптах тут і зараз. Побач са старажытнымі стравамі сваё месца займаюць і сучасныя вытворцы. Арганізатары смела заяўляюць: "Пазайздросціць і Біг Мак смаку Мотальскіх прысмак!", і нават складана з гэтым спрачацца.
Абавязковая кропка фестывалю – мотальскі карнавал. Рознакаляровыя касцюмы, музыка, спевы і незвачайныя транспартныя сродкі – усё як у Бразіліі і нават лепш.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як прайшоў адзін з самых смачных фестываляў Беларусі.