Турагенцтвы просяць увесці адзіную цэнавую палітыку - МАРГ супраць

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкВостраў Крыт
Востраў Крыт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У міністэрстве лічаць, што такія дзеянні могуць негатыўна паўплываць на канкурэнцыю на рынку турпаслуг.

Супольнасць турагенцтваў Беларусі напісала адкрыты зварот да тураператараў, які размясціла на сайце петыцый change.org. Аўтары петыцыі звяртаюцца да калегаў з просьбай кансалідавацца для барацьбы з нядобрасумленнай канкурэнцыяй і неабгрунтаванымі зніжкамі.

Пляж у Егіпеце - Sputnik Беларусь
Мінспорта хоча стварыць фонд для абароны турыстаў пры банкруцтве аператараў

"Адзіная коштавая палітыка - адзінае адэкватнае рашэнне ўрэгулявання туррынка", - гаворыцца ў звароце.

Складальнікі ліста перакананыя, што кошт тураў ад аператара павінны быць адзіным як у любым з незалежных турагенцтваў, так і ва ўпаўнаважаных агенцтвах, прамых продажах ў офісах аператара ці іх карпаратыўных аддзелах.

Ліст з просьбай звярнуць увагу на петыцыю складальнікі адправілі і ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, дзе са складальнікамі не згодныя па шэрагу пытанняў.

Турбізнес на прыкладзе ванны

Растлумачым для турыстаў, чым адрозніваецца турагент ад тураператара. Турагент не фармуе тур, а купляе яго ў тураператара ў гатовым выглядзе і прадае кліенту, гэта значыць з'яўляецца пасярэднікам паміж турыстам і тураператарам.

Аўтары ліста адзначаюць дзве праблемы на турыстычным рынку. Першая - агрэсіўная маркетынгавая палітыка з боку ўпаўнаважаных агенцтваў, пад якой маюцца на ўвазе зніжкі 8-10%. Упаўнаважанае агенцтва - гэта тое, якое працуе пераважна з турамі канкрэтнага тураператара.

"Вельмі часта дадзеная зніжка падаецца як рэальная цана, а турысты затым вельмі абураныя тым, што мы на іх нібыта "нажываемся". Уся справа ў тым, што мы часам нават не маем такой камісіі, якую ўпаўнаважаныя агенцтвы раздаюць сваім кліентам", - гаворыцца ў звароце.

Стэла Мінск Горад-герой - Sputnik Беларусь
Мінск увайшоў у топ-20 прыгожых гарадоў Еўропы, дзе няма натоўпаў турыстаў

Другая праблема - праца аператара напрамую з кліентам і прадастаўленне яму зніжкі, роўнай камісіі агента.

"Мы лічым, што партнёры павінны заставацца партнёрамі, а не канкурэнтамі", - сказана ў лісце.

У лісце ўспамінаюць і сумна вядомую кампанію "Наталі Турс" і просяць не браць яе ў прыклад.

"Не бярыце ў прыклад, калі ласка, правіла працы "Наталі Турс", якія вырашылі, што выхад на прамых кліентаў шляхам раздачы велізарных скідак павысіць прыбытковасць кампаніі. Мы ўсе ведаем іх сумны вынік", - гаворыцца ў лісце.

Аўтары ліста лічаць, што для вырашэння гэтай праблемы ёсць адзінае рашэнне - увядзенне адзінай цэнавай палітыкі тураператарамі Беларусі.

Каб патлумачыць сваю пазіцыю, аўтары ліста прыводзяць у прыклад звычайныя крамы розніцы і прапануюць пераняць некаторыя прынцыпы працы для турбізнесу.

"Так, напрыклад, калі мы захочам набыць ванну канкрэтнай фірмы і мадэлі, то ў любой краме Беларусі менавіта гэтая мадэль будзе мець адну цану. Бо ў дагаворах паміж крамай і пастаўшчыком выразна прапісана, што цана павінна быць не ніжэй за ўсталяваную пастаўшчыком, а ў выпадках выяўлення парушэння спачатку выносіцца папярэджанне, а затым разрыў дамовы", - кажуць аўтары ліста і тлумачаць перавагі такой палітыкі.

Эйфелева башня - Sputnik Беларусь
Турысты назвалі самыя горшыя славутасці ў Еўропе

Крамы канкуруюць паміж сабой не дэмпінгам, а узроўнем ведаў, прафесійнай кансультацыяй, павышэннем узроўню абслугоўвання і многімі іншымі маркетынгавымі хадамі, якія ніяк не ўплываюць на прыбытковасць крамы.

У лісце звяртаюць увагу і на праблемы з рэпутацыяй у турыстычнай супольнасці, якія ўзнікаюць з-за ашуканскіх дзеянняў нядобрасумленных калегаў.

"Дзеля справядлівасці хочам адзначыць, што асноўным інструментам заваблівання кліентаў у сеткі махляроў з'яўляўся практычна заўсёды адзін інструмент - велізарныя зніжкі і нерэальна заніжаныя кошты", - перакананыя складальнікі ліста.

Пазіцыя МАРГ 

У МАРГ адрэагавалі на ліст і азнаёміліся з пэтыцыяй.

"МАРГ адзначае, што здзяйсненне дзеянняў, якія прапаноўваюцца ў петыцыі, можа прывесці да парушэння антыманапольнага заканадаўства", - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у адказ на ліст.

Там адзначылі, што прыняцце якіх-небудзь мер па пытаннях, названых у петыцыі, можа негатыўна паўплываць на канкурэнцыю на рынку турыстычных паслуг.

Стужка навiн
0