Захворванне сібірскай язвай упершыню за 20 гадоў зафіксавалі ў Беларусі

© Sputnik / Алекс Аминев / Перайсці ў медыябанкПадчас працы ў вірусалагічнай лабараторыі
Падчас працы ў вірусалагічнай лабараторыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выпадак інфікавання хатняга каня быў выяўлены на тэрыторыі Столінскага раёна.

МІНСК, 13 жні - Sputnik. Першы за дваццаць гадоў выпадак захворвання сібірскай язвай зафіксавалі ў Беларусі.

Факт смерці каня, заражанага гэтым вірусам, усталяваны на тэрыторыі Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

"У мінулы раз у Беларусі сібірскую язву ў жывёл фіксавалі ў 1999 годзе", - распавяла прэс-сакратар Мінсельгасхарча Вольга Кацішэўская.

Захворванне выявілі 10 жніўня. Жывёла належала жыхару вёскі Хотамель Столінскага раёна. Астанкі каня спалілі. Зараз спецыялісты праводзяць дэзінфекцыю, вакцынуюць пагалоўе жывёл, адчувальных да дадзенай хваробы, назіраюць за станам іншых жывёл.

Што за хвароба

Сібірская язва - асабліва небяспечная інфекцыйная хвароба сельскагаспадарчых і дзікіх жывёл усіх відаў, а таксама чалавека.

"Узбуджальнік сібірскай язвы хутка гіне пры кіпячэнні і пад уздзеяннем сродкаў дэзінфекцыі. Адпаведная бактэрыя па-за арганізмам пры доступе кіслароду ўтварае споры, якія валодаюць устойлівасцю да высокай тэмпературы, высушвання і сродкаў дэзіныекцыі. Споры могуць захоўвацца гадамі", - распавялі ў санітарна-эпідэміялагічнай службе Мінска.

У 1914 году газета "Наша Нiва" паведамляла пра эпідэмію сібірскай язвы ў вёсцы Шэметава Мядзельскага раёна. "У Скірмунта ад карбункула (сібірская язва) загінулі коні і гінуць каровы, гэтак жа па вёсках гіне скаціна", - пісала газета.

Часцей за ўсё хвароба перадаецца праз пашкоджаную скуру. Рэдка бацыла можа ўкараняцца праз слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў або страўнікава-кішачнага гасцінца.

Стужка навiн
0