https://bel.sputnik.by/20190814/Lukashenka-pradegustava-belaruskuyu-chyrvonuyu-kru--vendzhanuyu-farel-1042406395.html
Лукашэнка прадэгуставаў беларускую чырвоную ікру і вэнджаную фарэль
Лукашэнка прадэгуставаў беларускую чырвоную ікру і вэнджаную фарэль
Sputnik Беларусь
Фарэль, якую пахваліў кіраўнік дзяржавы, адкормліваюць высокапратэінавым кормам і ўтрымліваюць у артэзіянскай вадзе. 14.08.2019, Sputnik Беларусь
2019-08-14T17:22+0300
2019-08-14T17:22+0300
2019-08-14T17:22+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104240/60/1042406054_0:0:1001:566_1920x0_80_0_0_aa40ab821a583978079667fc9483ef44.jpg
магілёўская вобласць
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104240/60/1042406054_0:0:1001:630_1920x0_80_0_0_0769316aa27c6995cb11207a1a1d6adb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, у беларусі, навіны , аляксандр лукашэнка, магілёўская вобласць, беларусь
эканоміка, у беларусі, навіны , аляксандр лукашэнка, магілёўская вобласць, беларусь
Лукашэнка прадэгуставаў беларускую чырвоную ікру і вэнджаную фарэль
Фарэль, якую пахваліў кіраўнік дзяржавы, адкормліваюць высокапратэінавым кормам і ўтрымліваюць у артэзіянскай вадзе.
МІНСК, 14 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў больш актыўна развіваць рыбную галіну краіны, але беларуская чырвоная ікра і вэнджаная фарэль яму спадабаліся, паведаміў тэлеканал "Беларусь 1"
Кіраўнік дзяржавы ў сераду знаходзіцца з рабочай паездкай у Магілёўскай вобласці, у рамках паездкі ён наведаў ключавое айчыннае прадпрыемства па вырошчванні фарэлі "Лохва".
Як адзначана ў навінавым тэлесюжэце, прэзідэнт прадэгуставаў фарэль гарачага і халоднага вэнджання, чырвоную ікру і адзначыў іх высокія смакавыя якасці.
Па выніках наведвання прадпрыемства "Лохва" прэзідэнт даручыў актуалізаваць нацыянальную праграму па развіцці рыбагаспадарчай дзейнасці.
Ён таксама даў даручэнне прадставіць яму адпаведныя прапановы да канца года.
На прадпрыемстве "Лохва" кожны год вырошчваюць да 700 тон таварнай фарэлі. Распрацаваны поўны вытворчы ланцужок - ад малька да перапрацоўкі дарослай рыбы. Прадукцыя гэтага прадпрыемства ў суадносінах 50 на 50 ідзе на ўнутраны рынак і экспартуецца ў Расію.
У сюжэце адзначана, што для рыб на прадпрыемстве створаны санаторныя ўмовы: высокапратэінавы корм і ўнікальнай чысціні артэзіянская вада.