Усе беларускія вясельныя традыцыі ў адным фэсце – фота
15:29 14.08.2019 (абноўлена: 15:36 14.04.2022)
Падпісацца
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як прайшло сапраўднае беларускае вяселле – з выкупам, прыбіраннем каравая і рытуалам аглаблёвай чаркі.
Восень у Беларусі – час вяселляў. Ураджай сабраны, а ў вяскоўцаў ёсць больш вольнага часу на асабістае жыццё.
Вяселле ў нашых продкаў заўсёды суправаджалася гучнай музыкай, песнямі, танцамі ды вялікай колькасцю абрадаў, якія праводзілі для маладых. Сабраць усе беларускія народныя вясельныя традыцыі ў адным месцы паспрабавалі арганізатары "Вяселле Фэсту".
Палескае свята кахання прайшло ў магічным месцы – аграсядзібе Стулы Пружанскага раёна. Гасцей сустракалі сапраўдны маладыя – Сяржук Доўгушаў і Віалета Нікіцік. Закаханыя зладзілі вяселле згодна з усімі народнымі канонамі – абрадам прыбірання каравая, выкупам, пасадам і дабраслаўленнем, завіваннем маладой і нават рытуальным разбіваннем лавы.
Як праходзіла сапраўднае беларускае вяселле каля Белавежскай пушчы, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Чытайце таксама:
- Спяваць і плакаць: як згуляць сапраўднае беларускае вяселле
- Беларускае нацыянальнае вяселле зладзілі ў самым цэнтры Мінска
- Суп з крадзеных курэй і жаніх у сукенцы: як спраўлялі вяселле на Беларусі

1/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Восень у Беларусі – час вяселляў.

2/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Ураджай сабраны, а ў вяскоўцаў ёсць больш вольнага часу на асабістае жыццё.

3/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Сапраўднае беларускае вяселле здаўна славілася гучнай музыкай, песнямі, танцамі ды вялікай колькасцю абрадаў, якія праводзілі для маладых.

4/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Сабраць усе беларускія народныя вясельныя традыцыі ў адным месцы паспрабавалі арганізатары "Вяселле Фэсту".

5/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Каравай - абавязковы элемент вяселля. Яго выпякалі напярэдадні, цеста вымешвалі доўга і старанна, а ўжо гатовы - упрыгожвалі.

6/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Маладую таксама ўпрыгожвалі. Гэтую адказную справу рабілі яе сяброўкі.

7/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Яны суправаджалі галоўную прыгажуню свята на месца сустрэчы з жаніхом. Але каханкі не маглі ўбачыцца без перашкодаў.

8/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Традыцыя так званага выкупу існуе ў некаторых рэгіёнах Беларусі і зараз. Звычайна гэта ўсялякія іспыты для жаніха.

9/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Вельмі часта, каб пажартаваць, замест нявесты да жаніха выводзілі каго-небудзь з гасцей.

10/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Жаніх прадказальна палохаўся, але ад сваёй мэты не адыходзіў.

11/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Пасля выкупу адбываўся пасад і дабраслаўленне маладых.

12/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Рушнік - яшчэ адна неадемная частка беларускага вяселля.

13/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Нарэшце адбывалася сама цырымонія шлюбу, але з яе ўсё толькі пачыналася.

14/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Пасля таго, як шлюб быў аб'яўлены,госці віншавалі маладых і яшчэ раз дабраслаўлялі.

15/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Але перш чым патрапіць за вясельны стол, трэба было прайсці праз "Рагатку".

16/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Рагатка - гэта заслон, які рабілі, каб атрымаць выкуп. Звычайна для гэтых мэтаў выкарыстоўвалі гарэлку і закускі.

17/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Потым маладыя працягвалі свой шлях да вясельнага стала.

18/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Маладых на парозе таксама сустракалі караваем. Увогуле, да любога вяселля гаспадыні выпякалі некалькі караваеў - выкарыстоваліся яны на розных этапах вяселля.

19/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Беларусы спакон вякоў былі гасціннымі і хлебасольнымі. Вяселлі - не выключэнне.

20/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Што тычыцца застольных традыцый, у нашых продкаў не было ніякіх конкурсаў, якія зараз прапануе тамада.

21/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Замест іх былі гульні і танцы.

22/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Танчыць можна было колькі заўгодна.

23/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Таксама жаніх з нявестай павінны былі пачаставаць гасцей караваем.

24/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Калі маладыя адразалі кавалачак караваю і частавалі госця, ён павінен быў даць штосьці ўзамен.

25/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Звычайна гэта былі падарункі ці добрыя словы. Разам з падарункам можна было прамаўляць адмысловыя пажаданні, напрыклад, "дарую медзі, каб былі дзеці як мядзведзі".

26/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Ці кахае ваш жаніх нашу нявесту? Так, што нават ножкі гатовы цалаваць!

27/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У канцы вяселля з нявесты здымалі вяночак і апраналі ў хустку.

28/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Вяночак дзяўчына захоўвала: ён лічыўся абярэгам у сямейным жыцці.

29/29
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Пасля гэтай працэдуры нявеста канчаткова станавілася жонкай. Аб гэтым сведчыла яе больш стрыманае убранне.