Асфальт на праспекце Незалежнасці будуць мяняць у выхадныя

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкРамонт дарог
Рамонт дарог - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Абмежаванні руху транспарту закрануць ўчастак ад вуліцы Пятруся Броўкі да вуліцы Талбухіна.

МІНСК, 15 жні - Sputnik. Дарожнікі ў выхадныя будуць мяняць асфальт на ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Пятруся Броўкі да вуліцы Талбухіна, распавялі ў ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".

У сувязі з гэтым будзе абмежаваны руху транспарту на гэтым цотным участку дарогі з 05:00 17 жніўня да 05:00 19 жніўня.

"У перыяд правядзення работ магчымы кароткачасовы прыпынак руху пасажырскага транспарту на скрыжаванні вул. Сурганава і пр. Незалежнасці, а пры правядзенні работ у зоне пунктаў прыпынку "Дом Друку", "Плошча Калініна", "Станцыя метро Парк Чалюскінцаў" у напрамку вуліцы Валгаградская будзе праведзена іх кароткачасовая адмена для усіх маршрутаў", - растлумачылі ва ўстанове.

Таксама на час рамонту будзе часова арганізаваны рух аўтобусных маршрутаў № 20 з боку ДС "Ангарская-4" да РК "Акадэмічная" і №37 у напрамку ДС "Карбышава" па вуліцах Акадэмічная, Сурганава, праспект Незалежнасці і далей па маршруце, у зваротным напрамку без змен.

Аўтамабілістам рэкамендуюць улічваць інфармацыю аб часовым закрыцці руху і планаваць свой маршрут так, каб ён не пралягаў праз рамантуемыя ўчасткі.

Стужка навiн
0