https://bel.sputnik.by/20190815/Fotafakt-tryenale-maladykh-mastako-adkrylasya--Mnsku-1042410355.html
Фотафакт: трыенале маладых мастакоў адкрылася ў Мінску
Фотафакт: трыенале маладых мастакоў адкрылася ў Мінску
Sputnik Беларусь
Экспазіцыя ў Палацы мастацтваў – гэта не проста выстава, а конкурс, удзельнікі якога атрымаюць грашовыя прызы. 15.08.2019, Sputnik Беларусь
2019-08-15T11:53+0300
2019-08-15T11:53+0300
2019-08-15T12:05+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104241/04/1042410446_0:55:1201:733_1920x0_80_0_0_418ad2cd3a24811f63f24f24452daca1.jpg
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104241/04/1042410446_0:17:1201:771_1920x0_80_0_0_d05f03577b4501d6a8a4e2159123389e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, у беларусі, навіны , беларусь, мінск, палац мастацтваў
культура, у беларусі, навіны , беларусь, мінск, палац мастацтваў
Фотафакт: трыенале маладых мастакоў адкрылася ў Мінску
11:53 15.08.2019 (абноўлена: 12:05 15.08.2019) Экспазіцыя ў Палацы мастацтваў – гэта не проста выстава, а конкурс, удзельнікі якога атрымаюць грашовыя прызы.
Рэспубліканскі конкурс "Трыенале маладых мастакоў" прайшоў у гэтым годзе ўпершыню. На конкурс падалі заяўкі каля 299 мастакоў, мастацтвазнаўцаў, аўтараў куратарскіх праектаў. Адно з патрабаванняў – іх узрост не павінен перавышаць 31 год. Атборачная камісія пакінула 140 работ, якія можна ўбачыць у сталічным Палацы мастацтваў.
Ту прадстаўлены не толькі жывапіс, але і графіка, літаграфіі, скульптуры з бронзы і гіпсу, тэкстыльныя арт-інсталяцыі, выцінанка, разьба па дрэве і керамічныя вырабы.
Члены журы будуць вызначаць пераможцаў па васьмі намінацыях, сярод якіх "Скульптура", "Жывапіс", "Графіка" і іншыя. У кожнай будуць абіраць пераможцу сярод дыпламаваных спецыялістаў і творцаў, якія толькі атрымліваюць мастацкую адукацыю. Лепшых чакае грашовая прэмія ў памеры 60 базавых велічынь.
Абіраць пераможцаў будуць не толькі члены прафесійнага журы, але і наведвальнікі выставы, якая будзе экспанавацца да 25 жніўня. Любы жадаючы можа прагаласаваць за працу, якая спадабалася, каб яна стала намінантам на атрыманне Прыза глядацкіх сімпатый.
Арганізатары конкурса – Міністэрства культуры, Нацыянальны гістарычны музей, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў і Беларускі саюз мастакоў.