МІНСК, 16 жні - Sputnik. Алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава анансавала сваю прысутнасць на чэмпіянаце свету па летнім біятлоне ў Раўбічах.
Пасля завяршэння кар'еры біятланістка працягвае часта з'яўляцца на публіцы, а таксама інфармацыйна падтрымліваць спартыўныя мерапрыемствы ў сваім Instagram. У пятніцу на старонцы Домрачавай з'явіўся анонс чэмпіянату ў Раўбічах. У посьце яна прызналася, што плануе наведаць гэтае спаборніцтва.
"Я збіраюся быць ўсе дні! А вы?" - напісала алімпійская чэмпіёнка.
Пост працягвае збіраць каментары. Прыхільнікі біятлона цікавяцца ў Домрачавай, ці змогуць яны ўзяць у яе аўтограф.
"Мы едзем з Масквы і Каўрова))) Дзе можна будзе атрымаць Ваш аўтограф?" - гаворыцца ў адным з каментароў.
Чэмпіянат свету па летнім біятлоне пройдзе ў Раўбічах з 23 па 25 жніўня. На спаборніцтва едуць спартсмены з Вялікабрытаніі, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Украіны і шэрагу іншых краін.