Пуцін узнагародзіў пілотаў, якія пасадзілі самалёт на полі ў Падмаскоўі

© Photo : "Уральские авиалинии"Камандзір экіпажа Airbus 321 Дамір Юсупаў і пілот Георгій Мурзін
Камандзір экіпажа Airbus 321 Дамір Юсупаў і пілот Георгій Мурзін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Узнагароды рознай ступені атрымалі не толькі пілоты, але і іншыя члены экіпажа.

МІНСК, 16 жні - Sputnik. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін прысвоіў званні Герояў Расіі лётчыкам "Уральскіх авіяліній" Даміру Юсупаву і Георгію Мурзіну, пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.

Камандзір судна Юсупаў і другі пілот Мурзін раніцай 15 жніўня здолелі пасадзіць самалёт Airbus 321с 226 пасажырамі на борце на кукурузнае поле ў Падмаскоўі. У судна ўзніклі праблемы з рухавікамі пасля сутыкнення са зграяй чаек.

"Мною падпісаны ўказ аб узнагароджанні экіпажа паветранага судна, якое, як вядома, зрабіла пазаштатную пасадку, жорсткую, у аэрапорце Жукоўскага", - сказаў Пуцін, адкрываючы нараду з пастаяннымі членамі Савета бяспекі.

Астатнія члены экіпажа атрымалі ордэн Мужнасці.

Пуцін выказаў надзею, што "такіх здарэнняў у нас будзе як мага менш - хацелася б, каб наогул нічога падобнага не адбывалася".

Ён дадаў, што "якасць падрыхтоўкі лётнага складу гэтай кампаніі можна лічыць... здавальняючай".

Сам Юсупаў раней у інтэрв'ю адзначаў, што героем сябе не лічыць. Ён прызнаваў, што калі б ён выбраў іншае рашэнне падчас палёту - напрыклад, вяртанне ў аэрапорт вылету, сітуацыя магла б развівацца непрадказальна.

Стужка навiн
0