Каталіцкі Храм Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў Мінску адзначыў 155 гадоў са дня асвячэння.
У горадзе ён лічыцца адным з найстарэйшых. Храм будаваўся ў якасці падзякі Богу за тое, што завяршылася эпідэмія чумы. На будоўлі працавалі ўсе - і каталікі, і праваслаўныя, распавёў ксёндз-канонік Юрый Санько.
У гэты дзень вернікі таксама шануюць памяць каталіцкага святога Роха. Ён вядомы як заступнік горада і выратавальнік ад чумы.
Вернікі прачыталі малітву перад фігурай святога, затым адбылося ўрачыстае набажэнства. Для гасцей падрыхтавалі канцэрт і пачастункі.
Глядзіце на відэа моманты свята.