МІНСК, 17 жні - Sputnik. Дырэктар Ліцэя БДУ Макар Шніп пакінуў свой пост, пра гэта ён паведаміў у сваіх сацыяльных сетках.
"Абавязкова будзем бачыцца! Маё сэрца застанецца тут", - напісаў былы дырэктар.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
Інфармацыю аб Шніпе ўжо выдалілі з сайта ўстановы адукацыі.
Хто ўзначаліць Ліцэй БДУ замест Макара Шніпа, пакуль невядома.
Шніп прыйшоў у Ліцэй у 2007 годзе, заняўшы пасаду намесніка дырэктара. Праз сем гадоў ён узначаліў яго.