Амерыканскія спецслужбы зноў паднялі тэму Чарнобыля. У гэты раз яны ставяць пад сумнеў афіцыйную інфармацыю СССР пра ахвяраў аварыі на АЭС. Як паведамляецца ў дакладзе ад 2 мая 1986 года, паблізу рэактара ў той злапомны дзень знаходзіліся каля 200 чалавек, у начную змену працавалі каля 70. Амерыканцы прааналізавалі фатаграфіі маштабных разбурэнняў аварыйнага энергаблока і прыйшлі да высновы, што ўсе, хто знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад эпіцэнтра выбуху, "альбо загінулі адразу, альбо атрымалі дозы радыяцыі, несумяшчальныя з жыццём".
"Акрамя тых людзей, якіх эвакуявалі і павезлі на лячэнне ў 6-ю клінічную бальніцу горада Масквы, былі некалькі чалавек з працаўнікоў станцыі, якіх адвезлі ў Кіеў. Але яны таксама ўвайшлі ў лік загінуўшых. Мяркую, што гэта не можа з'яўляцца падставай для абвяржэння той афіцыйнай інфармацыі, якая была апублікаваная, хоць i са спазненнем", - адзначыў Грышын.
Пракаментаваў прэзідэнт Саюза "Чарнобыль" Расіі і чуткі пра тое, што людзі паміралі з-за радыяцыі праз гады пасля аварыі на ЧАЭС. Аспрэчваць гэтую інфармацыю ён не бачыць сэнсу.
"Што тычыцца перыяду ў пяць-сем гадоў пасля аварыі, безумоўна, людзі ў рэгіёнах паміралі. Але іх смерць у той перыяд не звязвалі з працамі па ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Таму многія сем'і з тых, што страцілі карміцеляў, не атрымалі сацыяльных выплат і гарантый, пакладзеных грамадзянам, якія зведалі ўздзеянне радыяцыі. Такога роду інфармацыю я лічу дакладнай", - сказаў суразмоўца Sputnik.
Каментар прэзідэнта Саюза "Чарнобыль" Расіі Вячаслава Грышына слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.