МІНСК, 20 жні - Sputnik. Хакейны клуб "Дынама Мінск" заключыў праглядавы кантракт з нападаючым Аляксандрам Пальчыкам.
Хакеіст нарадзіўся ў пасёлку Шахан, што недалёка ад Караганды, - там працаваў яго бацька. Калі хлопчыку было тры гады, сям'я пераехала ў Салігорск, дзе Аляксандр пачаў займацца хакеем. Сем гадоў гуляў у школе "Шахцёра", пасля перайшоў у СДЮШАР "Юнацтва". Зараз яму 16 гадоў.
У мінулым сезоне, яму тады было яшчэ 15 гадоў, патрапіў у каманду U18, якая выступала ў экстралізе Б. Ярка праявіў сябе: закінуў 23 шайбы ў 42 матчах, дзякуючы чаму заняў пятае месца сярод лепшых снайпераў лігі.
Акрамя таго, Пальчык - адзін з двух хакеістаў U18, якія завяршылі чэмпіянат са станоўчым паказчыкам карыснасці: +2.
Нападаючы ўжо далучыўся да каманды ў Рызе і гатовы прыняць удзел у Кубку ЛЖД, які стартуе 20 жніўня ў сталіцы Латвіі. У першы дзень турніру мінскую каманду чакае сустрэча з "Ак Барсам".
Чытайце таксама:
- Захараў: мінскае "Дынама" - брэнд краіны, але хакейная сістэма разваленая
- Стронгін: у хакейным "Дынама" нікому не гарантавана месца ў складзе